I.I.Шматкова: "Калі на экзамене студэнт не карыстаецца шпаргалкай, то ён альбо ўсё ведае, альбо ня ведае нічога"



Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў Шматкова Ірына Iгараўна распавядае пра выбар прафесii, сапраўдных студэнтаў I iх будучыню.

- Ірына Ігараўна, а як Вы вырашылі стаць выкладчыкам беларускай мовы?

 — Выкладчыкам беларускай мовы я вырашыла стаць яшчэ тады, калі сама навучалася ў школе. Так бывае, калі сваім прыкладам натхняе школьны настаўнік. У мяне была вельмі цудоўная настаўніца беларускай мовы Пястун Вольга Іванаўна, якая прывіла любоў і да  беларускай мовы, і да настаўніцкай прафесіі.

 - Аб чым Вы марылі у дзяцінстве/юнацтве?

— Калі ўдакладняць у дачыненні да прафесіі, то канешне стаць настаўніцай я вырашала ў старэйшых класах школы, а да гэтага, напэўна, як і ва ўсіх дзяцей, выбар прафесіі змяняўся. Прычым ён быў абумоўлены новымі дзіцячымі ўражаннямі. Пасля наведвання цырульні мне хацелася стаць цырульнікам, калі я наведвала дзіцячы сад, я хацела быць выхавальніцай, пасля наведвання паліклінікі, я мабыць на працягу ўсяго года жадала быць доктарам, быў час, калі марыла стаць нават дзяржаўтаінспектарам. Таксама мяне цікавіла пытанне, што са мной будзе праз 10-20 гадоў, і заўсёды хацелася заглянуць у будучыню. Але, напэўна, добра, што чалавек не ведае свайго будучага, таму што тады б не было самой магчымасці марыць.

 - Кажуць, што студэнцкія гады трэба пражыць весела і незабыўна, а якія былі вашыя студэнцкія гады? Што аказалася самым каштоўным і чаго не хапае?

— У мяне было вельмі вясёлае студэнцкае жыццё, усе 5 гадоў я пражыла ў студэнцкім інтэрнаце са студэнтамі розных курсаў у адным пакоі, пагэтаму было вельмі цікава. Я лічу, што студэнцкія гады становяцца школай жыцця. І не толькі збоку адукацыі і атрымання новых ведаў, але і ў адносінах да выхавання характару. Мне здаецца, што менавіта падчас вучобы ва ўніверсітэце я набыла такія навыкі, як уменне кантактаваць, уменне знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі, уменне знаходзіць кансэнсус урозных спрэчках і шмат чаго іншага. А не хапае мне той бесклапотнасці і лёгкасці ў адносінах да жыцця, якая ўласціва толькі маладосці. Таму што з узростам разумееш, што ўжо само жыццёзастаўляе цябе здаваць свае залікі і экзамены, да якіх не заўсёды можна падрыхтавацца.

 - Якія якасці Вы шануеце ў студэнтах?

Я вельмі люблю студэнтаў, шчыра гэта гавару. Шаную  ваша ўменне шчыра радавацца, уменне атрымліваць радасць нават ад самых простых рэчаў, бесклапотнасць, веру ў людзей. Ну і канешне ж асаблівай павагі заслугоўвае, калі бачыш, што разам з тым студэнт мэтанакіраваны, зацікаўлены справай, адказны.

 - Ці карысталіся  Вы шпаргалкамі і як ставіцеся да іх у студэнтаў?

— Калі гаварыць шчыра, то прызнаюся, што шпаргалкі я пісала. Але не з той мэтай, каб іх дастаць пасля на заліку ці экзамене. Гэта мне дапамагала прапрацоўваць вялікую колькасць новага матэрыялу, сістэматызываць яго, праводзіць так называемую “кампрэсію навуковага тэксту”, і нарэшце запамінаць.І ўжо калі я выцягвала той або іншы білет, у маёй памяці сапраўды ўсё “ўсплывала”, і нават тыя моманты, як я пісала, дзе, зверху, злева,справа, гэта ў мяне напісана, - і я з лёгкасцю ўзнаўляла гэта перад выкладчыкам. Сёння, у ролі выкладчыка, стаўлюся да шпаргалак па-рознаму: калі я бачу, што шпаргалка напісана самім студэнтам і калі ён папрацаваў над ёй, тады я магу зразумець і прабачыць яго, а калі гэта будзе чужая шпаргалка альбо нейкі гатовы электронны варыянт, то да такіх шпаргалак я стаўлюся негатыўна.

 - Ці былі у Вас такія студэнты, ад якіх Вы навучыліся чамусьці  новаму?

— Канешне, мне здаецца, што я пастаянна  вучуся чамусьці новаму, таму што студэнты - гэта моладзь, якая заўсёды на крок наперадзе. Я цаню сваю працу ва ўніверсітэце, працу са студэнтамі. З імі заўсёды цікава, весела і незабыўна, з імі заўсёды вучышся. Ну, напрыклад, даведваешся пра новыя гаджэты, тэхнічныя навінкі, нават нейкія новыя культурныя мерапрыемствы.

 - Усе гавораць, што час не стаіць на месцы і разумныя гаджэты замяняюць нам кнiгi i бібліятэкі. Як Вы думаеце, якімі будуць студэнты праз 10 гадоў?

— Я яшчэ магу пагадзіцца, што гаджэты могуць замяніць бібліятэку, замяняюць папяровую крыніцу ведаў, але ж самі веды яны ніколі не заменяць. І не важна будзе гэта кніга або планшэт – гэты матэрыял усе роўна трэба прачытаць, трэба прапрацаваць, для таго, каб атрымаць тэарэтычную аснову будучай прафесіі. Я лічу, што і праз 10, 20, 30 гадоў працэс навучання мала ў чым зменіцца, хай гэта будуць нейкія іншыя крыніцы атрымання інфармацыі, але веды ўсе роўна застануцца. І ўсе роўна застанецца выкладчык, як галоўная крыніца ведаў, і вусныя залікі і экзамены, таму што ніякая тэхніка не здольна замяніць жывыя зносіны.

 - Якія б ветлівыя словы Вы маглі перадаць першакурснікам?

— Першакурснікам я хацела б пажадаць быць больш смелымі, быць больш упэўненымі, самастойнымі, і адначасова як мага хутчэй усвядоміць усю адказнаць за свае ўчынкі. Памятаць аб тым, што ўсё трэба рабіць своечасова,  без “хвастоў”, бо, як вядома, спачатку студэнт працуе на залікоўку, а потым залікоўка працуе на студэнта. Ну і канешне ж усім студэнтам, у тым ліку, і будучым першакурснікам, заўсёднага добрага настрою, жыццёвага аптымізму, натхнення і поспехаў, кахання і любові, сапраўднага шчасця!

***
.txt - Ксенiя Крылова
I.I.Шматкова: "Калі на экзамене студэнт не карыстаецца шпаргалкай, то ён альбо ўсё ведае, альбо ня ведае нічога" I.I.Шматкова: "Калі на экзамене студэнт не карыстаецца шпаргалкай, то ён альбо ўсё ведае, альбо ня ведае нічога" Reviewed by Unknown on 06 апреля Rating: 5

Технологии Blogger.