На мінулым тыдні ў самым утульным корпусе (№8) нашага ўніверсітэта адбыўся шэраг навукова-практычных мерапрыемстваў, адзначаных назвай “Дзяржава. Права. Асоба”.
У ліку гэтых мерапрыемстваў адметнымі сталі не толькі рэспубліканская навуковая канферэнцыя і брэйн-рынг, які сабраў удзельнікаў з самых розных ВНУ нашай краіны, але і выдатнейшае заканчэнне гэтых дзвух дзён – п’еса па матывах фантастычнай камедыі Сяргея Кавалёва “Чатыры гісторыі Саламеі”, якую падрыхтаваў студэнцкі калектыў факультэта права БДЭУ “Тэатр у законе”.
Пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі права Ірыны Уладзіміраўны Вішнеўскай на сцэне 4 лістапада адбыўся спектакль, які яшчэ ніколі не быў прадстаўлены ў межах нашай краіны. Такім чынам прававеды нашага ўніверсітэта сталі першымі, хто паказаў на сцэне прыгоды жыцця самай звычайнай неадукаванай беларускай лекаркі з самым незвычайным лёсам. Студэнты натуральна і вельмі эмацыянальна адлюстравалі жыццё жанчыны, якая страціла трох мужоў, але не згубіла дабрыню, шчырасць і жаданне дапамагаць.
Нягледзячы на тое, што спектакль быў прадстаўлены “па матывах” і быў інтэрпрыраваны па думцы рэжысёра (і, трэба адзначыць, выканаўцы галоўнай ролі) Ірыні Гінько, у пастанове захавалася асноўная думка твору: паказаць цяжкі лёс жанчыны, яе трываласць і мужнасць, складанасць адносінаў паміж мужчынай і жанчынай. У аснову пастановы лёг нетрывіяльны сюжэт, у якім гледачу адкрыўся характар гераіні, пошук сябе ў жыцці, свайго спадарожніка жыцця і, у выніку, напісанне аўтабіяграфіі.
Яўген Занька, ФП, 1 курс:
“Мне ўсё вельмі спадабалася, я ледзве стрымліваю ў сабе захапленне! Неверагодна цудоўная гульня акцёраў, рэжысёрскае бачанне гэтай п’есы. Мне прыемна, што нашы студэнты сталі піянерамі ў пастаноўцы гэтага спектакля. Таксама мне хацелася б адзначыць, што на працягу ўсёй канферэнцыі, брэйн-рынгу было страчана шмат часу, энергіі, моцаў, і гэты спектакль вельмі выдатна, проста цудоўна завяршыў гэты комплекс мерапрыемстваў”
Ілля Макоўскі, 2 курс, ФП:
“Не ожидал, честно говоря, такого высокого уровня постановки, но я приятно удивлён, что наши ребята во главе с Ириной Владимировной смогли так хорошо поставить такой спектакль»
Лізавета Копач, ФП, 1 курс:
“Гэта проста акцёры, якія заслугоўваюць Оскар! Я праглядзела ўсю патанову на адным дыханні, таму што проста не магла адарваць погляд ад сцэны! Лічу, што гэта просто нейкае вар’яцтва – зрабіць такі спектакль усяго за 2 месяцы, тым больш камандай непрафесіянальных акцёраў! Вельмі добра адзначыў Аляксандр Нікалаевіч (Аляксандр Нікалаевіч Шклярэўскі – дэкан факультэта праава, прым. аўтара), што Інстытут культуры шмат згубіў, калі такаія таленаітыя студэнты абралі не яго, а наш БДЭУ”
Гледачамі была адзначана не толькі шыкоўнейшая гульня акцёраў, але і выдатная адпрацоўка дэталяў (святло, гук, дэкарацыі, вопратка, грым і г.д.).
Мы пацікавіліся ў арганізатараў, ці спадабаўся ім вынік такой цяжкай працы.
Юлія Багданава, ФП, 3 курс (адказвала за гук):
“Больш за ўсё запомнілася тое, як Саламея стрэльнула ў Адоніса! Адзін з лепшых момантаў, я лічу. А калі сур’ёзна, то пастанова прайшла нават лепш, чым мы разлічвалі. Гледачы, акцёры – усе зліліся падчас спектакля ў адно і зрабілі такую неверагодную атмасферу ў зале, што проста нельга перадаць! Усе малайцы, усім дзякуй!”
Сярод гледачоў, якіх назбіралася амаль поўная зала, нягледзячы на пятнічны вечар перад вялікімі выхаднымі, былі не толькі студэнты ФП, але і студэнты іншых факультэтаў і вучэбных устаноў. Таксама ў святочную залу завіталі магістранты, выпускнікі, выкладчыкі.
Наталевіч Вольга Генадзеўна, выкладчыца беларускай мовы, БДЭУ
“Я вельмі ўражана студэнтамі факультэта права, іх таленавітасцю і зацікаўленасцю тэатрам. Мне б хацелася адзначыць высокі ўзровень дадзенага мерапрыемства і пажадаць “Тэатру ў законе” творчага запалу і прафесійнага росту. Абавязкова працягвайце гэту нялёгкую, але такую прыемную і цікавую працу! У наступным годзе мы чакаем такога ж выдатнага выканання!”
Пасля спектакля зала некалькі разоў апладзіравала стоячы, на сцэну бесперапыннай чаргой неслі кветкі і падарункі. Вынікам такога фурора стала камандная праца як акцёраў, так і танцораў, спевакоў, іншых людзей, якія дапамагалі рабіць гэтую пастанову, як адзначыла кіраўнік праекта “Тэатр у законе” І.У.Вішнеўская.
У нас атрымалася пагутарыць з гэтай таленавітай жанчынай.
- Скажыце, калі ласка, ці ўсё запланаванае атрымалася?
- Ну, амаль што. Усё, што не атрымалася, засталося за сцэнай, толькі для тых, хто пра гэта ведаў.
- Як увогуле вашыя эмоцыі, пачуцці?
- Ой, калоціць, шчыра кажучы. За гэтыя два дні вельмі стамілася, аднак усё так спадабалася, што я б, напэўна, гэта паўтарыла. Усё прайшло цудоўна, менавіта так, як марылася. І гэта, я лічу, заслуга ў вялікіай ступені нашых выдатных студэнтаў.
- Што чакаць у наступным годзе?
- Пажывем - пабачым. Шмат пра гэта гаварыць не буду – няхай застанецца інтрыгай, але будзе феерычна. Кожны год у нас усё лепш і лепш атрымоўваецца, таму я ўжо сама не ведаю, што чакаць у натсупным годзе.
Каментарый аўтара: “Я прачытала “Чатыры гісторыі Саламеі” яшчэ да пастановы і, шчыра кажучы, вельмі чакала прэм’еры спектакля. Ці ўразіла мяне гісторыя жыцця знакамітай суайчынніцы ў паэме С.Кавалёва? Погляд І.Гінько і пастанова “Тэатрам у законе” мне спадабалася куды больш. Лічу, што мерапрыемтсва прайшло на самым высокім узроўні. Аб гэтым сведчыць тое, як натхнёныя і зацікаўленыя студэнты, пакідаючы залу, актыўна дзяліліся ўражаннямі, размаўлялі пра пастанову і нават марылі паспрабаваць сябе ў ролі акцёраў у наступным годзе. Вельмі прыемна было і тое, што студэнты размаўлялі па-беларуску не толькі падчас інтэрв’ю, але і пасля.
Усім абавязкова раю пачытаць пра Саламею Русецкую і пра яе ўнёсак у нашу гіторыю. Калі ласка, наведвайце тэатры і не забывайцеся на наш таленавіты “Тэатр у законе”!
*****
.txt – Дар’я Рублеўская
.jpg – Іна Пруднікава
П`еса "Чатыры гісторыі Саламеі" на сцэне БДЭУ. Як гэта было
Reviewed by Unknown
on
08 ноября
Rating:
