#маямова. Мова Нанова


Штодзень павялічваеццаколькасцьбеларускамоўныхлюдзей, а разам з гэтым утвараецца ўсёбольші больш моўных пляцовак, клубаў, праектаў ды іншых формаў грамадскіхаб’яднанняў. Кожная такая прастора ёсць важная цаглінка ў будаванні мура нацыянальнай свядомасці, таму сёння будзем знаёміцца з адным даволі знакамітымбеларускімпраектам МОВА НАНОВА.
Што гэта такое?
Мова Нанова – гэта бясплатныя моўныякурсы, якія ладзяцца кожны панядзелак у кавярні “Грай”. Першыятакія лекцыі беларускаймовы пачаліся яшчэ ў студзені 2014 года ў Менску. Ініцыятарамі быліфілолаг   АлесяЛітвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка, якія зараз з’яўляюцца вядоўцамі лекцый. Першапачатковакурсыладзіліся толькі ў сталіцы, але з набыццём папулярнасці і, разамз гэтым, зацікаўленасцю ў рэгіёнах лекцыі пачалі праводзіцца і ў такіх мястэчках, як Астравец, Бабруйск, Баранавічы, Берасце, Віцебск, Гародня, Гомель, Магілёў, Маладзечна і Светлагорск.
Чым цікавыя гэтыя курсы?
Калі разамса словам “курсы”, “лекцыі вам прыгадваецца сумнае баўленне часу з нудным лектарам, то адразу ганіце ад сябе гэту думку! Курсы Мова Нанова гэта зусім не тое выкладанне мовы, якое вы маглі бачыць на занятках у школе ці ва ўніверсітэце. Дадзеныякурсыпабудаваныяна неакадэмічным і інтэрактыўнымвывучэнні роднай мовы. Трэба адзначыць, што, апроч выкладання тэарэтычнага матэрыялу, на кожныя заняткізаклікаюцьспецыяльныхгасцей– спецыялістаўпа тэме лекцыі. Даволі часта на курсах прысутнічаюцьрозныябеларускія  музычныягурты, пісьменнікі, падарожнікі і іншыяцікавыялюдзі.
Каму будуць карысныя лекцыі МоваНанова?
Усім, хто цікавіцца не толькі вывучэннемроднаймовы, але і гісторыяйсваёйкраіны і па-за палітычнымі тэмамі (паверце, іхзашмат!). Калі ты разумееш, што беларуская мова твая родная мова, але ты не вельмі добраці зусім нядобра ведаеш яе, то хутчэй далучайся да шматлікайсуполкі студэнтаў курсаў. Дарэчы, студэнцкі білет курсаў “МоваНанова”у некаторых крамах і салонах паслуг дае зніжку (поўны спіс такіх устаноў можназнайсці на афіцыйным сайце курсаў у сеціве).
Але ж Мова Нанова – гэта не толькі моўныя курсы!
Як і шмат іншыхграмадскіхпраектаў, Мова Нанова мае свой сайт у Інтэрнэце: www.movananova.by. Што там? Там шмат самых розных цікавых укладак па тэмах. Напрыклад, “Слухай сваё” – найбуйнейшы склад беларускіхгуртоў з магчымасцю адразу паслухаць іхпесні, “Біржа працы”– дошка бясплатных абвестак па пошуку іпрапановах працы, таварах і паслугах, “Хуткая моўная дапамога” – служба бясплатных моўных перакладаў ад “Мова Нанова”. Таксама на сайце курсаў можназнайсці шматлікія творы беларускіх пісьменнікаў, якія змешчаны ў раздзеле “Літаратура”; там жа змешчаны зборнік цытатаў “Цытуйсваё”.
Апрочвышэйназваныхраздзелаў ёсць яшчэ некаторыя. Якія? Няхай застанецца на твой асабісты пошук.
***
.txt - Дар`я Рублеўская
#маямова. Мова Нанова #маямова. Мова Нанова Reviewed by Unknown on 29 марта Rating: 5

Технологии Blogger.