Вы калі-небудзь маглі сабе ўявіць, што ўадным праекце можна аб’яднаць мову, музыку і футбол? А вось Федэрацыі футбола Беларусі ікультурнай пляцоўцы «Арт Сядзіба» атрымалася зрабіць з гэтых кампанентаўсамы натуральны конкурс! Што гэта за моўна-музычна-футбольны ўзвар, хто яго гатуе і дзе можна ўбачыць вынікі? Разбярэмся разам з праектам Samoe Radio #маямова.
Дзе? Калі?
Як ужо адзначалася вышэй, праект ініцыявала культурная пляцоўка «Арт-сядзіба»(www.artsiadziba.by ). «Мы бачым, што беларускай мовы ўфутболестановіцца ўсёболей, унашайзборнайз’явіласяназва„Белыякрылы“, паловакамандаўзнайвышэйшайлігіпадпісваюцьімёныгульцоўпа-беларуску, афіцыйныгімнФК„Крумкачы“запісаў Re1ikt, а Naviband паўдзельнічаліўстварэньніафіцыйнагасаўндтрэкупесьнідлязборнайБеларусі, тамумыпрапанаваліфэдэрацыіфутболуправесьціконкурс„Мова—Музыка—Футбол“. Іяныпадтрымалігэтуюідэю», — сказаў укамэнтарыдля Tuzin.fm кіраўнік«Арт-сядзібы» Павел Белавус.
Так іпачаўсяконкурс, які плануеццаправесціўнекалькіэтапаў. Напершым–адборачным туры арганізатарыатрымалі20 твораў не толькіаддаволізнакамітых іпапулярныхубеларускаймедыя-прасторымузыкаў, алеіад маладых гуртоў івыканаўцаўз розных куткоў Беларусі. На цяперашні часідзепаўфінал, уякімпрадстаўлена11 музычныхтвораў, злікуякіх13 і 27 сакавікаўкавярні“Грай”будуцьвылучаны фіналісты, якіябудуцьзмагаццазазванніпераможцаў, прызёраў іўладальнікаўспецыяльныхпрызоў.
Вылучаць пераможцаў будзеразамзслухачаміжуры, ускладякогаўвайшлі:
Арцём Быкаў— футбалістклуба«ДынамаМінск», неаднаразовыпрызёрчэмпіянатаўБеларусіпа футболе;
Дзмітрый Герчыкаў — намеснікстаршынідэпартаментамаркетынгуікамунікацыйАБФФ, спартыўныкаментатар;
Кірыл Клімянкоў— журналіст, рэдактарпарталаSPORT.TUT.BY;
Алесь-Францішак Мышкевіч — музыка гуртоў The Superbullz і«Крамбамбуля»;
Арцём Лук’яненка — удзельнікгуртаNaviBand, суаўтарафіцыйнагасаундтрэканацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.
Навошта?
Безумоўна, кожны ўдзельнік намагаецца перамагчы і пераследуе свае мэты, аднак усіх музыкаў яб’ядноўвае агульная ідэя – пашырэнне мовы да масштабу стадыёнаў. Апроч гэтага арганізатары конкурса абяцаюць наступныя прызы:
1-е месца — кліп ад вядомага беларускага кліпмэйкера Арцёма Лобача, запіс песні на студыі Bah Records, выступленне на фінальным канцэрце праекта і на «Барысаў-Арэне» у рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, футбольны мяч з аўтографамі гульцоў зборнай;
2-е месца — запіс песні на студыі Bah Records, выступленне на фінальным канцэрце праекта і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, абанементы на хатнія гульні зборнай
3-е месца (намінацыя «Глядацкія сімпатыі») — запіс песні на студыі Bah Records, прафесійны вакальны мікрафон, выступленне на фінальным канцэрце праекта.
Таксама будуць вызначаныя пераможцы ў дадатковых намінацыях «Лідары сацыяльных сетак», «Выбар генеральнага спонсара», «Песня стадыёна», «Выбар Белакрылых». Гэтыя пераможцы атрымаюць абанементы на хатнія гульні нацыянальнай зборнай і беларускіх клубаў, атрыбутыку зборнай, сувеніры ад symbal.by і іншыя памятныя падарункі.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць запрашальнікі на фінальны фестываль і музычны дыск «Мова — Музыка — Футбол» ад кампаніі «Планета Вігма» з конкурснымі працамі, а таксама песнямі, напісанымі раней у Беларусі пра футбол і для футбола.
Хто?
Усе трэкi мага паслухаць у суполцы vk.com/samoe_radio
Ужо зусім хутка вызнчацца пераможцы гэтага конкурса, але пакуль яшчэ цягнецца этап паўфінала, мы прапануем крыху пазнаёміцца з удзельнікамі і іх творамі, з меркаваннямі членамі журы аб кожнай песне.
Усе трэкi мага паслухаць у суполцы vk.com/samoe_radio
Ужо зусім хутка вызнчацца пераможцы гэтага конкурса, але пакуль яшчэ цягнецца этап паўфінала, мы прапануем крыху пазнаёміцца з удзельнікамі і іх творамі, з меркаваннямі членамі журы аб кожнай песне.
Сталица Марса — «На футболе», якая атрымала максімальную колькасць галасоў у першым этапе (22). Дзмітрый Герчыкаў: “Ноткі брыт-попаўскага флёру запэўнілі, што гэты трэк павінен быць у топ-3 спіса. Пры праслухоўванні ўзнікае прыемны візуальны рад футбольных асацыяцый.

Laurynienka — “Гэй, малады!” адстае ад лідраў усяго на 2 балы (20), затое Кірыл Клімянкоў адзначае іх вельмі харызматычнае выкананне, магутную энергетыку. “І калі астатнія трэкі вартыя да праслухоўвання перад і падчас гульні, то пад гэтую песню я б святкаваў перамогу”.
Міп-бэнд — “Будзеш першым”. Дзмітрый Герчыкаў: “Песенька для паўзы паміж першым і другім таймамі гульні. Якраз каб можна было крышку адпачыць, аднавіць эмоцыі ды паглядзець саперніку ў вочы пасля перапынку ўжо з гатоўнасцю яго перамагчы”.

Mashin' Gun — “Першы”. Нягледзячы на даволі громкую заяву ў назве песні, гурт не апынуўся на версе табліцы. Арцём Быкаў адзначыў, што гэта “музыка, якая заводзіць. Без залішніх словаў, атмасферная. Таксама магу ўявіць, як яе ставяць перад гульнёй”.
Антон Шахорскі — “Сонца”. Кірыл Клімянкоў: “Падаецца, што ў «Сонца» ёсць патэнцыял. Цудоўна, што ўзгаданы новы брэнд зборнай. Але ўпэўнены, што гэтая песня павінна мець іншы, чым акустычны фармат. Дадаць гітарныя рыфы ды бубны — і атрымаецца выбітны трэк для стадыёна”.
Кацярына Блоцкая — “Пераможам”. У сваіх асабістых рэйтынгах журы паставіла песню дзяўчыны на апошнія пазіцыі, адзначаючы свой выбар наступнымі словамі: Дзмітрый Герчыкаў, “Такі беларускі футбольны «фольк». Ідзе ад сэрца, наўпрост да слухачоў. Годна, але б мне хацелася крышку больш складанага шляха”; Кірыл Клімянкоў, “Гэта душэўна, пранізліва, па-беларуску, ад сэрца. Але сумняваюся, што гэты трэк здольны матываваць заўзятараў ці натхніць спартоўцаў на перамогу”.
Ferris Wheel — “Заўсёды наперад”. Дзмітрый Герчыкаў: “Былі б больш разгнорнутымі тэзісы ў лірыцы, безумоўна, паставіў бы песню больш высока. А так магу толькі сказаць, што, на маю думку, патэнцыял трэка не выбраны цалкам”.
Ліс і Лес — “Крывічы”. Нягледзячы на тое, што Арцёму Быкаву, футбалісту клуба «Дынама Мінск» гэты трэк не спадабаўся, Кірыл Клімянкоў выказваецца даволі пазітыўна наконт гэтага твора: “Шмат асацыяцый у сувязі з гэтай песняй. Адразу ўзгадваецца цэлы шэраг гуртоў, але ўсё ж трэк гучыць самабытна. Як падаецца, тэме не хапае магутнасці — хочацца чуць больш насычаную канцоўк
Адась Грыневіч-Матафонаў — “Перамога”. Нажаль, журы не надта ацанілі гэты трэк, адносячы яго “просценькага, але з густам”.
Сразу Май — “Небсхіл”. Кірыл Клімянкоў паставіў гэту песню на трэццюю пазіцыю, аднак выказаўся наступным чынам: “Доўга разважаў, ці варта ставіць гэтую песню так высока, калі ўлічваць, што футбольная тэма тут вельмі завуалявана. Але зробім выгляд, што я проста не зусім зразумеў лірыку — і таму сканцэнтраваўся выключна на музычнай тэме. А музыка тут у поўным парадку. Гадоў 15 таму падобны стыль на радыё меў назву «ракапопс». Адразу ж узгадаліся «Би-2», «Танцы Минус», а гэта далека не горшае, што было тады”.
Хведар Грувіч — “Пераможная”. Апошні паўфіналіст конкурса, які набраў усяго 6 балаў. Так ці інакш, Дзмітрый Герчыкаў выказваўся так: “Не атрымалася скласці нейкае цэльнае ўражанне ад песні. Ці то рваны рытм перашкодзіў, ці то нешта ў самой тэме. Адчуваецца праца аўтара і спроба звярнуцца да арыгінальнай формы, але не магу вылучыць песню ў свае фаварыты”.
Р.S. А вы ўжо вылучылі фаварытаў? Калі так, то сустракаемся 13 сакавіка ў кавярні “Грай” і падтрымліваем лепшых выканаўцаў ;)
Усе трэкi мага паслухаць у суполцы vk.com/samoe_radio
***
.txt - Дар`я Рублеўская
#маямова. Мова-Музыка-Футбол
Reviewed by Unknown
on
11 апреля
Rating:
