Канцэрт гурта "Лепшы Квас". Як гэта было


Красавіцкія вечары створаны зусім не дзеля таго, каб сумаваць і сядзець на месцы, так? Так! Адным такім вясновым адвячоркам Samoe наведала канцэрт маладога беларускага гурта “Лепшы квас”, які граў у сталічным клубе ІЛІ 14 красавіка.
Яшчэ на ўваходзе ў клуб магчыма было адзначыць натоўп моладзі, якія весела штосьці паміж сабой абмяркоўвалі і ціхенька напявалі знаёмыя песні Лепяшынскага (лідар, саліст гурта). Безумоўна, большасць прысутных на канцэрце дзяўчынкі. А што яшчэ чакаць ад моладзевага гурта прыгожых хлапчукоў?
Нягледзячы на тое, што гурт толькі распачынае сваю дзейнасць, у заплечніку музыкаў назбіралася дастаткова шмат песен, якія пад час канцэрта хорам спявала зала.  Сярод такіх “Мара”, “Грай ува мне”, “Я ўдзячны табе”, “Паміж намі і інш.
Нельга было не адзначыць і танцаў: бліжэй да сцэны праціснулася моладзь, якая кожную песню “Лепшага кваса” сустракала самымі дзіўнымі рухамі; самыя смелыя і разгарачаныя нават паднімаліся да музыкаў і танчылі на сцэне. Аднак на сцэну паднімаліся і не толькі дзеля таго, каб патанчыць. Гледзячы на атмасферу ў зале, на падтрымку і жаданне добра адпачыць пад любімыя песні, Уладзіслаў Лепяшынскі час ад часу раздаваў прыемныя падаруначкі-сакрэты, раскрыць якія ён прасіў пасля канцэрта.
Прыемнасці, тым часам, на падаруначках у белых канверціках не скончыліся: на адной сцэне з “Лепшым квасам” у якасці запрошаных гасцей апынуліся такія відныя і знакамітыя прадстаўнікі медыя-прасторы, як Віталь Рыжкоў (паэт, рэп-выканаўца Angst, які зараз уваходзіць у склад гурта BELAROOTS), Дзмітрый Зайко (рэп-выканаўца Вожык), Алесь Сьнег (паэт), Стас Шашок (саліст гурта “Час Лайна”).
Задоўга да канцэрта музыкамі абвяшчалася своеасаблівая мэта: пашырыць аўдыторыю слухачоў і назбраць клуб #bitkom – 200 чалавек. Як заявіў Уладзіслаў Лепяшынскі перад пачаткам выступу, дасягнуць гэтай лічбы не зусім атрымалася. Аднак саліст гурта не апусціў рукі, а наадварот: заявіў, што ў наступны раз яны абавязкова назбіраюць на сваім канцэрце 500 чалавек. Калі адбудзецца гэты канцэрт пакуль не вядома, аднак, як прызналіся самі музыкі, у чацвер яны развіталіся са сваімі старымі песнямі.
Якой будзе праграма гурта ў далейшым? Што было найбольш яскравым і запамінальным на канцэрце? Хто самы прыгожы ўдзельнік гурта? Шмат самых розных пытанняў мы задалі слухачам у зале і вось што пачулі:
Мікіта: Назва гурта ўжо кажа сама за сябе самы-самы-самы лепшы! Я ніколі раней бы не падумаў, што буду слухаць беларускую музыку і нават спрабаваць размаўляць па-беларуску, а цяпер во бачыце, нават канцэрты наведваю. Хлопцы файныя, аддаюцца на канцэрце да апошняга, што падцвердзілася нават калі парваўся баян. Спадзяюся, далей будуць толькі лепшыя трэкі і большыя залы.
Анна: Честно говоря, это мой первый концерт “Лепшага кваса”, хотя саму группу и его фронтмена я знаю очень давно. Сам концерт мне понравился. Публика танцевала, веселилась, а всё благодаря ребятам.
Самого
симпатичного участника группы выделить, конечно, очень сложно. Я думаю, что у группы все шансы на то, чтобы их песни звучали из каждого утюга. Ребята перспективные, целеустремлённые и талантливые. Фарта в ноги - свет в дороге.
Максим: Все ребята молодцы, но я хотел бы восхититься самым крутым «Лепсом»-гитаристом – он сделал мой вечер! Всё было очень атмосферно и круто, хоть и не удалось собрать 200 человек. Думаю, все самые преданные и лучшие всё же пришли сегодня. Ай-да теперь «Лепшы квас» на Евровидение!
Замахнуцца музыкі на Еўрабачанне” альбо не, кардынальна памяняюць фармат сваіх песень альбо проста выпусцяць файны альбом - даведаемся пазней. А пакуль жадаем гурту творчага імпэту, новых слухачоў і самых смелых мараў!
***
.txt - Дар`я Рублеўская
.jpg - Ганна Пахоманка
Канцэрт гурта "Лепшы Квас". Як гэта было Канцэрт гурта "Лепшы Квас". Як гэта было Reviewed by Олег Полонский on 24 апреля Rating: 5

Технологии Blogger.