Вялiкi сольны канцэрт Čas Łajna. Як гэта было

Ведаеце, што не выязджаючы з Менску магчыма трапіць на самую сапраўдную еўрапейскую тусовачку? Сумняваецеся? А вось менскі гурт Čas Łajna (Час Лайна) паказаў, як трэба запальваць на Euro Party у межах  тыдня Еўропы. 11 траўня ў у клубе "ИЛИ” маладыя музыкі далі вялікі сольны канцэрт.
Хто?
Čas Łajna –гэта малады менскі boy band, які смела змешвае розныя музычныя стылі, не цураецца нязвыклых звычайнаму слухачу музычных інструментаў (вы калі-небудзь бачылі на сцэне клюба трамбон?) і шукае свой асабісты шлях да сэрцаў слухачоў.
“Мы можам параўнаць сябе з такімі  гуртамі, якія на сваім творчым пачатку шмат выступалі, але выпускалі няшмат трэкаў. Прынамсі гэта не перашкодзіла ім, канешне, стаць у наступным сусветна вядомымі. Так ці інакш мы намагаемся рабіць так, каб не быць на кагосьці падобнымі”.
Дзе?
Клуб «ИЛИ» магчыма назваць адной з самых утульных пляцовак сталіцы, на якой збіраюцца маладыя (і не толькі) музыкі. Невялікая, але атмасферная зала прытуліла і новых слухачоў, і тых, хто апынуўся на канцэрце гурта не ў першы раз. У якасці запрошанага госця на сцэне апынуўся Ўладзіслаў Лепяшынскі – саліст гурта “Лепшы квас”.
“Назва «Час Лайна» з’явілася яшчэ раней за гурт, – прызнаецца Стас Шышок (саліст гурта).  – Мы з сябрам шлі ў McDonald's, і нас аблаялі сабакі. Потым мы пасядзелі ў маку бургерамі, пажартавалі наконт “лай-лай”; і вось з таго часу мы і сталі “Часам Лайна”. 
Як?
Гучна, жыва і з запалам. Што не кажы, а хлопцы ведалі сваю справу і падагрэлі залу як мае быць: нават пасля паўтарагадзіннага канцэрта з энергічнымі танцамі вакаліста і вар’яцкім адрывам слухачоў, апошнія прасілі зайграць на біс яшчэ і яшчэ. Апроч сваіх асабістых песень “Čas Łajnaзаспявалі ў своеасабовай электроннай апрацоўцы лірычны твор Алеся Сьнега (гурт “Бачу ўпершыню”) ды іншых гуртоў.
“Мы сябе не ў чым не абмяжоўваем: што пішацца, чым натхняемся, то і выконваем. Менавіта па гэтай нагодзе мы і не выпускаем пакуль ніякіх альбомаў – надта маладыя для такіх сур’ёзных спраў. Але нейкай разбэшчанасці ў гурце няма. Фронтмэнам у нас з’яўляецца Стас (Стас Шашок – саліст гурта), аднак кожны з нас за штосьці адказвае, то бок ёсць і мастацкі кіраўнік, і адміністратар і іншыя не менш важныя персоны”
Што далей?
Малады гурт поўны імпэту і запалу, таму не збіраецца тупаць на месцы, а наадварот – шмат пісаць, працаваць і выступаць (дарэчы, бясплатна).
“У першы раз мы сабралі «ИЛИ», крыху пазней пашырым кола слухачоў і возьмем “Брюгге”. І яго, канешне, паспрабуем зрабіць бясплатным. Сярод самых смелых мрояў музыкаў ёсць мара апынуцца на адной сцэне разам з «Ляпісам Трубецкім» і «Linkin Park» (жартуюць музыкі)”.  
***
Тэкст: Дар’я Рублеўская,
Фота: Оля Марціновіч
Вялiкi сольны канцэрт Čas Łajna. Як гэта было Вялiкi сольны канцэрт Čas Łajna. Як гэта было Reviewed by Unknown on 15 мая Rating: 5

Технологии Blogger.