Кожнае лета так ці інакш трапляе ў скарбонку лепшага часу ў жыцці моладзі. Яно адбіваецца на фотаздымках з вандровак і адпачынку (альбо працы ці агароду) і застаецца ў памяці асобымі, самымі яскравымі момантамі. Samoe абрала галоўныя трэнды, без якіх немагчыма было б уявіць лета-2017.
1. Саколкі ды сукенкі без шлеек?
Сапраўдным хітом у дзявочым гардэробе гэтым летам стала свабодная і неверагодна лёгкая вопратка з аголенымі плячыма. Прыгожа, вытанчана і стылёва – як раз для беларусак!
2. Спінэры
У гэтым артыкуле мы не будзем вызначаць, хто быў сапраўдным аўтарам крутоўных цацак і з якой мэтай яны былі распрацаваныя, а проста яшчэ раз узгадаем пра гэтыя немудрагелістыя прылады.
3. Лідскія кеды
Converse, Vans, Nike, Adidas… Навошта шукаць сярод і да таго знакамітых брэндаў абутак, які растыражыраваны па ўсім свеце (і, магчыма, зроблены не на фабрыцы, а ў кітайскіх сутарэннях)? Да такой думкі прыйшлі жыхары не толькі Ліды, але і ўсёй Беларусі і пачалі сапраўдную лоўлю за якасным беларускім абуткам.4. Піўныя фестывалі
Што не кажы, а ў гэтым годзе арганізатары канцэртаў ды іншых мерапрыемстваў папрацавалі як мае быць: у сталіцы выступалі і Карамбуля, і Akute, і нават Джон Ньюман. Галоўныя піваварні краіны нібы спаборнічалі між сабой, раздаваючы ўсемагчымыя падарункі і падліваючы сваю прадукцыю ў куфель кожнаму госцю. Хто, на тваю думку, перамог у гэтай гонцы: “Хмельнофф” ці “Аліварыя”?5. Гульня Тронаў
Самыя верныя фанаты чакалі 7 сезон з неверагодным захапленнем і імпэтам: як-ніяк апошнія серыі культавага серыяла! Безумоўна, ліпень-жнівень немагчыма ўявіць без бяссонных начэй і хваляванняў за адносіны Джона Сноў і Дэйнерыс Таргарыен.
6. Версус-батл Аксімірона і Гнойнага
Тое, што так заўзята чакалі. Тое, што так шалёна злівалі. Тое, што набрала рэкордную колькасць праглядаў на YouTube за неверагодна кароткі тэрмін. Тое, што нават не патрабуе апісання, бо ты не мог прапусціць і не паглядзець гэтае відэа.
Лета скончылася, але гэта зусім не азначае, што разам з ім адыходзіць вяселле. Восень – пачатак не толькі вучобы, але і ламповых імпрэз, вялікіх канцэртных тураў ды іншых не менш цікавых прыгод. Найбольш цікавыя мерапрыемствы трапяць у спіс-агляд Samoe Radio, таму сачыце за нашымі навінамі і наведвайце імпрэзы разам з намі.
.txt – Дар’я Рублеўская
Трэнды беларускага лета 2017
Reviewed by Unknown
on
04 сентября
Rating:
