Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў “Тэатральны
Куфар” адкрывае ў гэтым годзе дзверы для ўдзельнікаў з 9 краін, аб’ядноўваючы ў
сценах Ліцэя БДУ больш за 200 артыстаў.
Што ж цікавае пакажуць на сцэне мінчукі і госці сталіцы даведаліся
журналісы Samoe Radio на святочным адкрыцці і першым конкурсным дні фестывалю.
Урачыстае адкрыццё XIV Міжнароднага фестывалю студэнцкіх
і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар, БДУ-2017» адбылося 21 верасня ў Ліцэі
БДУ. Адкрываць цырымонію давялося Моладзеваму тэатру «Кола» з Віцебска з
канцэптуальным перформансам «Папяровыя людзі».
Аднак чацвер стаў яшчэ і
першым конкурсным днём: на сцэне паспелі выступіць беларускія і польскі
тэатральныя калектывы.
Вечар пластычных спектакляў
распачаўся з пастановы Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і
радыёэлектронікі «[Maki:]», якая была прадстаўлена на мове пластыкі,
харэаграфіі і вытанчанай сінхроннасці. Харэаграфічны спектакль складаўся з
чатырох часткак – чатырох пораў года – пад час якіх паказваўся жыццёвы цыкл "паўмакаў".
Працягнуў вечар перфоманс Беларускага
дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў “Кніга Кніг: жывыя гравюры” па
матывах біблейскіх гравюраў. Апроч неверагоднай пластыкі чалавечых цел, у
спектаклі былі задзейнічаны стоп-кадры з біблейскімі гравюрамі, якія дапамаглі
адлюстраваць біблейскую эвалюцыю ад стварэння Адама да канца гісторыі і абнаўлення
свету.
Далей па праграме госці з
горада Шчэцін, Польшча. Тэатр "nie ma" прадставіў на фестывалі сучасную
гісторыю “Гэта ўсё яна”, у якой паказана ўзыемнае непаразуменне маці і сына.
Пастановай да гледачоў была данесена адна з галоўных ісцін нашага часу: часцей
адкрыць душу незнаёмцу з сацыяльных сетак куды лягчэй, чым самаму блізкаму
чалавеку.
Прэм’ера “Любоў людзей” ад
Тэатра “На балконе” БДУ закрыла першы конкурсны дзень яскрава, кантрастна і
максімальна блізка да гледачоў: зала была перанесена проста на сцэну! Рэклама з
2000-х, пластыкавыя скрынкі, крымінальныя гісторыі з БТ ды паўнейшы катарсіс –
вось, чым запомніўся гледачам гэты спектакль.
Samoe спяшаецца нагадаць, што да канца
фестывалю даволі шмат часу, то бок кожны мае рэальную магчымасць наведаць
пастановы міжнароднага конкурсу і стаць яго часткай. Па правілах, галоўны прыз «Вялікі куфар» прысуджаюць непасрэдна гледачы,
якія галасуюць пасля кожнага спектакля, у той час як незалежнае журы
прафесіяналаў ацэньвае творчае спаборніцтва.
Праграму мерапрыемстваў і
інфармацыю па квітках магчыма атрымаць на афіцыйным сайце падзеі www.tkufar.by і
старонцы www.vk.com/teatralny.kufar.
.txt - Дар'я Рублеўская
.jpg - Ганна Пахоменка
SR-поход. Тэатральны куфар 2017. Дзень першы
Reviewed by Unknown
on
22 сентября
Rating:
