“Тэатральны Куфар” 2017 не ведае межаў і не спыняецца
ўражваць гледачоў. Пластычныя пастановы, спектаклі-дакументы і адаптаваныя
класічныя перфомансы ўжо запаўнялі сцэну Ліцэя БДУ. Што падрыхтаваў трэцці
дзень фестывалю і што мяркуюць аб конкурсе ўдзельнікі тэатраў, чытайце ў
рубрыцы SR-паход.
Класіка – гэта вечнае.
Колькі б разоў яна не была прадстаўлена самымі рознымі рэжысёрамі і
пастаноўшчыкамі, ніколі не губляе сваёй папулярнасці. Таму аншлаг на “Нататках
юнага лекара” па М.Булгакаву быў даволі чаканы. Спектакль пра маладога лекара,
які трапіў пасля ўніверсітэта на размеркаванне ў вясковую лякарню, уключыў у
сябе 3 апавяданні: “Ручнік з пеўнем”, «Цемра Егіпецкая" і "Морфій». Кранальна і тонка, пранікнёна і неверагодна
таленавіта – так прадставіў гэту гісторыю мінскі рэжысёр Андрэй Саўчанка.
Прадстаўнікі чылійскага
тэатру “Sin Norte Company” прывезлі на сталічную сцэну пастанову “Карызал
Абаха: успаміны пра горад без святла”, у якой расказалі пра невялічкую і
ізаляваную вёску на поўначы Чылі. Ад вытокаў, калі Карызал Абаха была багатым
портам і месцам здабычы карысных выкапняў, да сённяшняга дня, калі вёска па-ранейшаму не
мае электрычнасці, лякарні і г.д.
Ізноў неўміручая класіка
паводле А.П.Чэхава “Тры сястры” была прадстаўлена на сцэне Маскоўскім
драматычным тэатрам “МАДЭРН”. Гісторыя сёстраў, якія жывуць толькі сваімі
ўспамінамі і мараць аднойчы з’ехаць у Маскву, кранула сваёй трагічнасцю і
глыбінёй пачуццяў. Рэжысёрскае бачанне гэтай гісторыі і бездакорная гульня
акцёрак змаглі паказаць чэхаўскую аповесць з іншага, але не менш цікавага і
захапляльнага боку.
З кожным днём і кожнай
пастановай колькасць гледачоў узрастае: усе, ад школьнікаў і студэнтаў да
людзей сталага ўзросту, імкнуцца трапіць на культурную падзею міжнароднага
фармату. Сярод натоўпу людзей у чарзе на пастановы мы адшукалі ўдзельнікаў
фестывалю і пагутарылі з імі.
Алеся Фаміна, Тэатр “На балконе” (БДУ): «В этом году мы принимаем участие в фестивале в
третий раз. В прошлом году, например, мы показывали спектакль «Вялікае
перасяленне. Уроды», с которым взяли две награды: «Лучшая женская роль второго плана» и «Лучшая мужская роль». В этом году мы
представили спектакль «Любоў людзей». Надеюсь, что с ним возьмём “Лучшую режиссуру”, так как у нас замечательный режиссёр Дмитрий
Тишко. Если говорить о фестивале, то очень нравится непосредственно атмосфера:
в Лицее БГУ, кажется, в это время творчество на каждом шагу. Среди всех
присутствующих сразу видно, кто актёр, а кто нет: у всех актёров в глазах искра
любопытства, творения, желания узнать
что-то новое. Мы все каждый год с большим нетерпением ждём «Тэатральны Куфар»
не только потому, что участвуем, но и чтобы познакомиться с новыми людьми.
Очень хотим, чтобы этот фестиваль проходил не один раз в год».
Тэатральная трупа Тэатра “NIE MA”, Польшча: «Первый раз участвуем в «Тэатральным
Куфаре» и нам очень нравится этот фестиваль: ярко, талантливо и очень позитивно.
Мы ещё не видели всех спектаклей, но пока что отдаём симпатию сербам с их
«Демоном и пророком». Невероятно понравилась ваша Беларусь».
Фестывальная праграма не
скончана, наперадзе яшчэ 4 конкурсных дні. Атрымаць інфармацыю па квітках і
наступных пастановах магчыма на афіцыйным сайце падзеі www.tkufar.by.
.txt
– Дар’я Рублеўская
.jpg - Настасся Лындава
SR-поход. Тэатральны куфар. Дзень трэці
Reviewed by Unknown
on
24 сентября
Rating:
