#маямова: як дапамагчы тым, каму гэта трэба?


Арцём Галовій нарадзіўся ў Мінску. Так здарылася, што ва ўзросце 13 гадоў ён і яго брат засталіся круглымі сіротамі. Іх дарога ляжала ў бок дзіцячага дома, але бабуля з дзядуляй аформілі апякунства над імі, і хлопцаў не забралі. Сёння Арцём – кіраўнік грамадскай арганізацыі «Ніці сяброўства», мэтай якой з’яўляецца пошук настаўнікаў для дзяцей-сірот. Спецыяльна для каманды Samoe Radio ён расказаў пра ідэю стварэння праекта і пра тое, што адбываецца ўнутры клубка «Ніцей сяброўства».


Для дзіцяці бацькі - гэта свабодныя вушы, свабода выказвацца, аддаваць увесь негатыў. Маці, бацька прымаюць усё гэта і могуць даць нейкі штуршок ісці далей, забраць тое, што перешкаджае дзіцяці.

Адна вялікая цяжкасць, з якой сутыкаецца дзіця, страціўшы бацькоў – гэта адсутнасць значнага дарослага, які блізак яму, якому ён давярае. Мне пашчасціла: у маім жыцці быў неабыякавы да мяне чалавек, жанчына, якая не прайшла міма маёй праблемы. Яна працягнула руку дапамогі, стала для мяне тым, з кім я мог гаварыць. Дзякуючы яе падтрымцы, яе непасрэднаму ўдзелу ў маім жыцці я зразумеў, што важна для мяня, да чаго я павінен імкнуцца, якімі каштоўнасцямі вінен кіравацца.

Мы прыехалі валанцёрамі, як іншыя прыязжаюць, дораць нешта, кормяць, арганізоўваюць святы, і я пачаў разумець, што гэта «фількава грамата». Да, гэта добра, што мы аздобілі жыццё дзіця на гадзіну, а што далей?


У 2009 годзе я ўпершыню трапіў валанцёрам у дзіцячы дом, і ў гэты момант я зразумеў, што хачу дапамагаць. Я ўбачыў дзяцей-сірот і адчуў, што недзе быў у падобным становішчы, калі вакол шмат людзей, але ты не ведаеш, хто з іх сапраўдны, з кім можаш сябраваць, каму можаш давяраць. І я пачаў хвалявацца за гэтых дзяцей. Сёння мае сілы накіраваны да іх, але ў той час мне трэба было зразумець, як правільна выкарыстоўваць свае намеры. Я трапіў у Кіеў, у школу настаўніцтва. 

Паступова пачаў думаць, разважаць ужо болей прыземлена: якая сітуацыя, статыстыка, ці будзе гэта сапраўды працаваць? Але сама ідэя ўжо пачала жыць. І яшчэ, дзяцей-сірот, якім болей чым за 10 год, у нашай краіне не ўсынаўляюць, яны ў сем’ях расці не будуць. Але праз некалькі гадоў яны будуць самастойнымі людзьмі, на якіх ускладваецца надзея, што яны стануць асобамі, у якіх будуць сям’я, праца ды ўсё астатняе. Але пытанне ў тым, як гэта можа быць, калі яны ніколі з гэтым нават не сутыкаліся: не выхоўваліся ў сям’і, але сям’ю павінны стварыць, не строілі блізкіх даверных адносін, але павінны пастроіць. Такім чынам, мы стварылі арганізацыю «Ніці сяброўства», жаданнем якой стала ўвасабленне настаўніцтва і змена дзіцячага жыцця. Людзі не ўсынаўляюць дзяцей, але гатовы стаць іх сябрамі.


Нехта з маіх сяброў гартаў дапаможнік настаўніку «Крок за крокам» і знайшоў практыкаванне «Ніці сяброўства», калі настаўнікі і дзеці знаёмяцца. У выніку зачапіліся за гэтую назву, якая пасля знайшла сваё адлюстраванне і ў нашым жыцці.

Калі я ствараў арганізацыю, я быў у нейкай ступені ідэалістам, шмат якія цяжкасці нават не браў пад увагу, хаця відавочна было, што з нечым усё ж такі сутыкнёшся. Першым «падводным каменем» было стварэнне каманды, людзей, якія будуць працаваць за ідэю. У дабрачыннасці ідэя – вельмі важны кампанент, бо некаторыя прыходзяць, таму што ёсць лідар. Мабыць, Бог даў мне мудрасці, і я першапачаткова спрабаваў людзей на сябе, як на чалавеке, які прайшоў праз усё гэта, не “завязваць”. І я лічу, што ў мяне атрымалася: людзі прыходзяць да нас сапраўды дапамагаць дзецям.

Настаўнік – гэта валявы чалавек, моцны чалавек, які разумее, што трэба рабіць. У дадзеным выпадку - што трэба дапамагаць дзіцяці. І не проста дапамагаць, а разумець, што дзіця, магчыма, нічога добрага ў адказ не зробіць. Гэта значыць, што ты заўсёды будзеш аддаваць.


Настаўнік – гэта дарослы чалавек, які жадае і можа дапамагаць дзіцяці, якое засталося без бацькоў. Адназначна, цудоўна, калі ёсць жаданне, але вельмі важна, каб гэты чалавек разумеў, ці адпавядаюць яго якасці таму, каб дапамагаць сіротам. Гэта значыць не проста ідэалізацыя ўнутры цябе, а ці ёсць рэальна тыя сільныя бакі, на якія ты можаш абапірацца менавіта ў адносінах з дзіцяці. Таму што сёння ў цябе ёсць жаданне дапамагаць, а праз некалькі месяцаў яго можна страціць. Але ў любым разе, наша задача была і ёсць: зрабіць ўсё, каб побач з дзецьмі з’явіліся тыя, хто, нягледзячы ні на што, дапамогуць ім рэалізаваць сябе, раскрыць свае асабістыя якасці, падняць самаацэнку. Не супермэн, а звычайны чалавек, які, аднак, з разуменнем, са сваімі сільнымі і слабымі бакамі, з падтрымкай спецыялістаў гатовы ўвайсці ў жыццё дзіця і па-сапраўднаму змяніць яго.

Мы доўга ішлі да гэтага, у некаторыя моманты я траціў надзею,аднак калі пачынаюць з’яўляцца маленькія, але вынікі – гэта цудоўна.


Мы пачалі ствараць праекты, якія ўсё ж такі давалі б магчымасць дзецям кантактаваць з дарослымі людзьмі з грамадства, у якое яны з часам прыйдуць. Першым праектам стала «Каманда мары». Дзеці дзякуючы футболу пазнаёміліся з дарослымі. У нас знайшліся партнёры, і я быў у шоку, наколькі здорава праект рэалізаваўся. У хлопцаў гарэлі вочы, і яны прыходзілі, бо ім гэта падабалася: і сама гульня, і тыя людзі, з якімі яны знаёміліся. Я быў здзіўлены, што нават Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў прыйшоў пабегаць з імі, і розныя каманды: ТУТ.БАЙ, Белаграпромбанк, паслы, партнёр наш, Дынама- Мінск. Прыходзілі нават сапраўдныя футбалісты. І сёння вялікая радасць для мяне ў тым, што Аляксандр Чэрнік, капітан нацыянальная зборнай па міні-футболу, капітан каманды «Сталіца» і галоўны трэнер «Сталіца-юні», займаецца з хлопцамі кожную суботу.


Наступны праект «Дружная кухня», у якім прымалі ўдзел дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю. Баяліся: ці атрымаецца, як грамадства паставіцца да гэтых дзяцей. Але людзі павярнуліся да іх тварам, і, звыш таго, з дзесяці дзяцей з праекта для пяці мы знайшлі настаўнікаў. Алена Высоцкая, наша медыяперсона, зацікавілася развіццём “Дружнай кухні”, ужо правяла майстар-клас і жадае працягваць. Я вельмі хачу, каб у нас атрымалася, таму што я шмат чаму пачаў вучыцца ў гэтых дзяцей.

Нядаўна дарослыя хлопцы, якія ходзяць на футбол, сказалі мне, што я сапраўды зацікаўлены і раблю тое, што мяняе іх. Што нашы «Ніці дружбы» імкнуцца змяніць іх жыццё. Гэтыя словы сталі для мяне залатымі.



 Дзеці, якія трапілі ў такую сітуацыю, сільныя псіхолагі. Яны бачаць, з якімі намерамі ты прыходзіш. І, каб стаць для іх сапраўдным сябрам, трэба быць сапраўдным чалавекам, які будзе іх любіць, паважаць і хацець дапамагчы не таму, што яму шкада гэтае дзіця, а таму, што ён хоча дапамагчы, хоча зрабіць так, каб у гэтага дзіця было паспяховае будучае. Яны цэняць, калі ты глядзіш на яго як на свайго лепшага сябра, якому можаш дапамагчы ў любы момант.



Я бы хацеў, каб мы, дарослыя, і вы, моладзь, былі тымі людзьмі, у якіх расплюшчаны вочы і адкрыта сэрца. Не толькі для таго, каб заўважаць, але і каб не праходзіць міма, не быць абыякавым, быць разам з тымі, хто сёння мае ў гэтым патрэбу. 

У мяне жыццёвы вопыт невялікі: у мяне пяць дзяцей, аднаго з іх я ўсынавіў, я жыў без бацькоў. Аднак, дапамагаючы сіротам, маючы зносіны з шырокім кругам людзей і сяброў, я зразумеў, што час ідзе толькі наперад. І чым раней мы зразумеем нейкія важныя рэчы, тым хутчэй мы пачнём жыць па-сапраўднаму. Будзем цаніць тое, што ёсць, цаніць тых, хто з намі побач. Будзем дапамагаць адзін аднаму без напаміну, таму што час ідзе. І, мабыць, менавіта сёння трэба было нешта зрабіць, не шукаючы прычыны, каб зрабіць гэта заўтра. Бо заўтра можа не прыйсці… Я ведаю, што ў некаторых дзяцей “заўтра” ўжо не настала. Мы пахавалі некаторых, і гэта цяжкія моманты майго жыцця, цяжкія ўспаміны, але гэта як і матывацыя таго, што я сёння яшчэ павінен нешта паспець. Хацелася б, каб мы проста не трацілі час і выкарыстоўвалі яго правільна, мудра ў адносінах да сябе і тых, хто мае ў гэтым патрэбу.

Адкрыць сэрца дабру і далучыцца да каманды магчыма праз суполку https://vk.com/nitidruzhby і яе каардынатараў.

.txt - Яўгенія Габец
.jpg - Яўгенія Габец, Юлія Сакалоўская, афіцыйныя старонкі суполкі Vk.com

#маямова: як дапамагчы тым, каму гэта трэба? #маямова: як дапамагчы тым, каму гэта трэба? Reviewed by Дарья Рублевская on 29 октября Rating: 5

Технологии Blogger.