SR-паход: Восеньскі фэст


Безумоўна, восень – гэта час не толькі хандры, але і ўтульных імпрэзаў. Журналісты Samoe Radio у рамках рубрыкі SR-паход ужо расказвалі пра падобныя мерапрыемствы, але 13.10 трапілі на імпрэзу, дзе паказчык атмасфернасці і лампавасці проста зашкаліў.

1. У чым увесь сок.

Восеньскі фэст – гэта музычны вечар, які ладзяць студэнты хімічнага факультэта БДУ ўжо ў трэцці раз. У былыя разы, як адзначыла адна з арганізатараў, мерапрыемства мела выгляд звычайнага паэтычна-музычнага вечара, але “Восеньскі фэст” 3.0 у гэтым годзе аб’яднаў музыку, фудкорт, хэнд-мэйд, буккросінг і нават настолкі.



Калі ты трапляеш у залу для музычных выступаў, мімаволі ўзнікае добры настрой. Чаму? Таму што атмасфера максімальна нагадвала ці то дамашнія калядныя пасядзелкі, ці то кадры з амерыканскіх моладзевых серыялаў: гірлянды, вінілавыя пластынкі, аркушы з музычных сшыткаў на сценах, яркія пледы, мягкія падушкі ды вялікія крэслы ля самай сцэны.


Антаніна, арганізатар: «На нашем вечере полностью раскрывается тематика осени: декор, подбор музыки, горячий чай, печенье с корицей. Мы очень старались сделать всё как можно теплее и уютнее».


2. А як наконт разынкі?

Вы калі-небудзь чулі гітары, скрыпку, сінтэзатар, укулеле ды барабаны ў адзін вечар? А вершы Маякоўскага ў музычным суправаджэнні, класічныя кампазіцыі, песні Лявона Вольскага, Океан Ельзы ды групы Кіно? А мы чулі і нават падпявалі!





На фестывалі панавала сапраўды сямейная атмасфера, што надавала музыкам натхнення выконваць свае асабістыя, аўтарскія творы. Так, напрыклад, Вольга выконвала ўласна напісаныя песні і нават падзялілася з SR думкамі.




Вольга, удзельніца: «На фестивале выступаю в первый раз, хотя до этого его проводила. Я давно, в общем-то, занимаюсь музыкой, только всегда так получалось, что во время “Восеньскага вечара” у меня пропадал голос. Ставился вопрос: беречь горло или сорвать голос? Ответ был очевиден, конечно. Ну, а в этот раз мне удалось выступить даже со своими песнями. Всё-таки когда ты играешь своё, то музыка, кажется, идёт от души. Эти песни лежат в голове, и ты просто-напросто не думаешь, что сможешь забыть текст или аккорды».



Можа падацца, што атрымаўся нейкі музычны вінегрэт, але ўсе гэтыя музычныя кампазіцыі так пасавалі ўсёй атмасферы фестывалю, так кампазіцыйна падыходзілі да фармата і восеньскага настрою, што хацелася, каб чарга выступоўцаў не сканчалася.




3. Не без лыжкі дзёгцю.

Нягледзячы на некалькі кропак фестывалю, асноўным засяроджаннем наведвальнікаў стала менавіта музычная зала, дзе па ўсіх законах лампавых вечарын былі падрыхтаваныя канапкі з стульчыкаў і мягкіх пледзікаў і, натуральна, адмысловая сцэна. Нельга спрачацца: інтэр’ер арганізатары прадумалі неверагодна крута. Але вось, на жаль, з акустыкай не пашанцавала – вялікая аўдыторыя скажала гук ды з-за шуму на калідоры першых выступоўцаў амаль не было чуваць.


4. Прысуд: торт!

Мы атрымалі самыя цёплыя пачуцці ад пятнічнай сустрэчы, але пацікавіліся на ўражанні і ў гледачоў.


Максім, БДУ: “Упершыню прыйшоў на гэты фестываль. Шчыра кажучы, падкупіла тое, што запрасілі Башлыкевіча. І ён, безумоўна, задаў дыхту сёння: столькі гуку, столькі харызмы, столькі барады! Апроч Сяргея вельмі ўразіла кропка з хэнд-мэйдам і фудкортам – усё ж бясплатна!”



.txt - Дар'я Рублеўская
.jpg - Лізавета Козюк
SR-паход: Восеньскі фэст SR-паход: Восеньскі фэст Reviewed by Unknown on 16 октября Rating: 5

Технологии Blogger.