#маямова: 5 нагод, каб наведаць ART Miensk Fest

Засумавалі, затужылі за падрыхтоўкай да сесіі? Мы знайшлі для вас круты фестываль (так-так, у лістападзе яны таксама ёсць), каб надаць фарбаў гэтай восені і нават разыгралі квіткі. Што, пераканаўча, але не зусім? То мы падабралі 5 нагод, каб выцягнуць цябе з восеньскай тугі і нудных канспектаў. 


1. Арт Сядзіба

Івэнты гэтай арганізацыі заўсёды адрозніваюцца лампавай атмасферай і адметным стылем. Арт Сядзіба па-майстэрску злучае мову, моладзевую культуру і класных выступоўцаў.


Тут працуюць людзі, якія ўмеюць рабіць імпрэзы, дзе не засумуе ніхто. Кожны знойдзе нешта для сябе: камусьці спадабаецца беларускамоўнае асяроддзе, камусьці — цікавыя людзі побач, а камусьці — драйвовая музыка. На артсядзібаўскіх імпрэзах камфортна і тым, хто хоча ціхенька адпачнуць, і тым, хто любіць адрывацца на поўную.


2. Апошні дзень лістапада

Адсумавалі восень? Адсядзелі пад коўдрачкай усе 3 месяцы? Перачыталі ўсе канспекты? То можа вылезеце ўжо з гэтай дэпрэсіі ды пакажыце, што гэта восень пражыта не толькі ў шэрым колеры? Апошні дзень восені 2017 – лепшая нагода, каб адкрыць для сябе новы фармат івэнтаў і, натуральна, забыцца на восеньскую хандру.


3. Хэдлайнеры

B:N:
Бяз назвы. Ну і правільна! Навошта гэтым хлопцам назва, калі іх і так усе ведаюць! Пераможцы "Басовішча-2002", шматразовыя пераможцы гіт-параду "Тузін Гітоў". Акустычныя варыянты іх песен кранаюць да мурашоў, а электрычныя нават самых сціплых прымусяць кінуцца ў слэм.


The SuperBullz
У складзе гэтага гурта былыя ўдзельнікі NRM, таму, лічу, вы павінны разумець, якога ўзроўню іх музыка. Якасны рок, які спалучае аўтэнтычную беларускасць і сапраўдны хардкор.


4.Культурны цэнтр “Корпус”

Вы ўжо колькі разоў праходзілі каля гэтага прыкментага будынку, размаляванага графіці, і пыталі сябе, што ж такое цікавае там знаходзіцца? Вось вам нагода даведацца. Машэрава, 8, самы цэнтр Менску, некалькі хвілін ад Плошчы Перамогі, вам нават не прыйдзецца думаць, як туды дабрацца.


5.Цана

15 рублёў. "Хіба гэта грошы?" — запытае нехта. А бедны студэнт можа пашкадаваць такую суму - і наўмысна. Бо квіткі на канцэрты выступоўцаў паасобку каштуюць прыкладна столькі ж. Але, канешне ж, вам выбіраць паміж трыма бургерамі і некалькімі гадзінамі добрай музыкі.


Тым не менш, ёсць магчымасць выйграць квіткі: https://vk.com/wall-154468500_129. А той, хто іх ужо мае, атрымалівае плюшкі ў выглядзе бясплатнага ўваходу на Art Mirnsk Parties, якія Арт Сядзіба ладзіць па пятніцах у "Графіці".


Прыходзьце на самы гарачы фэст гэтай восені, адпачывайце разам з намі і не забывайцеся сачыць за навінамі культурніцкай пляцоўкі Арт Сядзібы тут http://artsiadziba.by/ і ў афіцыйных сацыяльных сетках.

.txt - Крысціна Забела

#маямова: 5 нагод, каб наведаць ART Miensk Fest #маямова: 5 нагод, каб наведаць ART Miensk Fest Reviewed by Unknown on 21 ноября Rating: 5

Технологии Blogger.