#маямова: што такое лацінка і як ёй пісаць, ці кароткі канспект лекцыі Biełaruskaj Łacinki


Тая самая незвычайная транслітэрацыя прыпынкаў у метро выклікала даволі шмат непаразуменняў у грамадстве: што гэта гэта такое, адкуль яно і навошта. Мала хто ведае, што гэта - лацінка, варыянт лацінскага алфавіта, прыстасаванага для запісу беларускай мовы. Яна мае глыбокія карані і ізноў адраджаецца ў грамадстве. Калі вы яшчэ не ведаеце, чаму сапраўднаму беларусу трэба валодаць лацінкай, #маямова раскрые ўсе таямніцы.

1 лістапада ў Арт Сядзібе “Дзея” правяла Urok Biełaruskaj Łacinki – адкрыты занятак пра гісторыю ўзнікнення і трансфармацыі лацінкі на Беларусі з практычным курсам чытання і пісання. Самым цікавым дзелімся ў нашым артыкуле.


Крыху гісторыі / krychu historyi

Беларуская лацінка пачала распаўсюджвацца на тэрыторыі Беларусі з XVI ст. і займела ў свае прыхільнікі такіх дзеячаў, як Ф.Багушэвіч, Я.Чачот, В.Дунін-Марцінкевіч і інш. 



Трэба ўдакладніць, што лацінскі алфавіт актыўна выкарыстоўваўся ў напісанні не толькі навуковых і мастацкіх твораў, але і пры выдавецтве перыядычных выданняў. Так, напрыклад, “Мужыцкая праўда” («Mużyckaja prauda») выдавалася Каліноўскім выключна на лацінцы, а “Наша Ніва” у свой час друкавалася ў 2 варыянтах – лацінкай і кірыліцай.


А што назіраем сёння? З упэўненасцю магчыма сказаць, што лацінская літэрацыя бярэ новую хвалю: усё больш беларусаў стасуюцца на ёй у сац.сетках, многія гурты даюць назвы сабе і сваім песням на лацінцы, назвы ў метро, паказальнікі на вуліцах і г.д.


Крыху граматыкі / krychu hramatyki

Пісаць лацінкай даволі проста і зручна. Галоўнае – зразумець асновы, усталяваць раскладку і пачаць камунікаваць. Вось галоўныя правілы напісання лацінскай транслітэрацыяй.


Хочаш быць у трэндзе – пераходзь на беларускую і пішы лацінкай. А таксама абавязкова далучайцеся да суполак “Дзеі” і “Арт Сядзібы” у сацыяльных сетках: https://vk.com/siadziba і https://vk.com/dziejaby.

.txt - Дар'я Рублеўская
.jpg - https://vk.com/dziejaby.


#маямова: што такое лацінка і як ёй пісаць, ці кароткі канспект лекцыі Biełaruskaj Łacinki #маямова: што такое лацінка і як ёй пісаць, ці кароткі канспект лекцыі Biełaruskaj Łacinki Reviewed by Дарья Рублевская on 03 ноября Rating: 5

Технологии Blogger.