"Растопім лёд, як і абяцалі". Akute адыгралі вялікі сольны канцэрт у TNT


Вечар, паб, Akute. Пах глінтвейна і ціхая беларуская гаворка пра сучасную музыку. Што яшчэ трэба слухачам для шчасця? Samoe Radio патанчыла, пасумавала пад музыку з самага сэрца Магілёва і даведалася, што ж такога незвычайнага адбылося на канцэрце 19 лістапада.

У чым увесь сок.

Akute – адзін з папулярнейшых гуртоў, якія спяваюць па-беларуску. Удзельнікаў гурта ўсяго 3 – бубначка, гітарыст і саліст – але гэта ніякім чынам не замінае рабіць ім якасную, стылёвую і пранікнёную музыку.


У нядзелю 19.11 магілёўскі гурт “растапіў лёд” у сталічным паб-клубе TNT. На вялікі сольнік прыйшлі як даўнія слухачы, так і навічкі. Харызмы саліста хапіла на ўсіх.

Akute не могуць не закахаць у сябе. Такія жывыя і кайфовыя! Хутчэй бы ўжо наступны канцэрт!


 А як наконт разынкі?

TNT – гэта і ёсць тое самае, што патрэбна менчуку ў халодную лістападаўскую нядзелю. Атмасфера рок-н-рольнага музея, амерыканскай музычнай культуры і наяўнасць трансляцый таго, што адбываецца на сцэне для тых, хто знаходзіцца ў іншай частцы зала адназначна заваёўвае тлустую падабайку!




 Не без лыжкі дзёгцю.

Канцэрты, безумоўна, прадугледжваюць шмат людзей, але ў выпадку нядзельнага канцэрта атрымалася надта вялікая колькасць слухачоў на квадратны метр. Таму калі ты не апынуўся ля самай сцэны ці ля экрана з трансляцыяй, убачыць гурт магчыма было толькі ў гардэробе.


Вы прабачце, але гэта не фармат для іх. Яны могуць збіраць стадыёны, а не ціснуцца ў пабе. Тут і месца мала, і гук неяк рэжа па вушах

 Вынік: Стас, жыві!

Выходзіць хворым на сцэну – гэта ж яшчэ адзін шпіталь! Канешне, мы можам памыляцца, але нам падалося, што саліст Akute такі схапіў восеньскую хваробу. Так ці інакш, дзякуй за выступ!




Samoe Radio чакае новых песень ад гурта, а таксама запрашае сачыць за навінамі на іх афіцыйнай старонцы https://vk.com/akutemusic.

.txt - Дар'я Рублеўская
.jpg - Ганна Клімовіч
"Растопім лёд, як і абяцалі". Akute адыгралі вялікі сольны канцэрт у TNT "Растопім лёд, як і абяцалі". Akute адыгралі вялікі сольны канцэрт у TNT Reviewed by Дарья Рублевская on 20 ноября Rating: 5

Технологии Blogger.