Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus


З 14 па 17 снежня на пляцоўках кінатэатра Мір, Гістарычнай Майстэрні і Цэнтра культурных інавацый ok16 адбудуцца паказы міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно аб правах чалавека. Большасць стужак – гэта праца сусветна вядомых рэжысёраў, а ўваход на паказы – прынцыпова вольны для гледачоў.


У гэтым годзе арганізатарамі фестываля – грамадскай арганізацыяй Звяно – былі абраны наступныя тэмы кінастужак: папулізм (чаму зараз набіраюць вагу вяртаюцца палітыкі-папулісты, а выбарцы шукаюць простыя адказы на складаныя пытанні), памяць (як гістарычная спадчына ўплывае на сённяшні дзень і як сучаснасць уплывае на мінулае), агульны свет (чаму нас, у Беларусі, мусяць хваляваць школы ў Афрыцы і аварыя на гідрастанцыі ў Расеі). Таксама чакаецца некалькі спецпаказаў па-за агучанымі тэмамі. Варта адзначыць, што 16 снежня адбудзецца бясплатная кінаноч.


Так як шэраг кінапраглядаў з’яўляецца выключна бясплатным, кожны жадаючы можа падтрымаць праект. Як чынам? Проста набыць каву з адмысловай назвай «watch docs». Разам з напоем вы атрымаеце флаер з інфармацыяй і праграмай аб фестывале. Вось кавярні, у якіх магчыма такім чынам падтрымаць праект: "Кофе Саунд", SORSO di Espresso, Faces, Кондитерские "Валенка", Surf Coffee, Мануфактура, МЕСТО, Кафе "Тры Жаўнеры".

Падрабязнасці глядзець на сайце: https://watchdocs.by/
Выпить Watch Docs Kava можно в Кофейне "Кофе Саунд", SORSO di Espresso, Faces, кондитерской "Валенка", Surf Coffee, Мануфактуре, кафе "Три Жаунеры" и "МЕСТО".

Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus Reviewed by Ann Pakhomenko on 27 ноября Rating: 5

Технологии Blogger.