NUTEKI, Арбеніна, Ляпіс Трубецкі, Петля Пристрастия - што аб'ядноўвае гэтых музыкаў?

Для ўсіх, каму смяротна надакучыла чытаць курсавыя і здаваць залікі. Для ўсіх, хто чарговы раз здолеў або не здолеў прыйсці ва ўніверсітэт а восьмай гадзіне, і асабліва для тых, хто чакаў, верыў і нястомна чэкаў улюблёную рубрыку #маямова, Samoe Radio прадстаўляе другую частку артыкула пра таленавітых спевакоў беларускага паходжання, чые здольнасці ацаніла замежная публіка. Enjoy!


І распачынае нашу Version 2.0 гурт «Петля пристрастия».

Гэты пост-панк гурт быў заснаваны ў Мінску ў 2004. За 13 год існавання былы слоган савецкага антыалкагольнага плаката - «Петля пристрастия» - стаў сапраўдным брэндам якаснай, драйвовай музыкі. Цікава, што дэбютны альбом спевакоў быў выпушчаны маскоўскім лэйблам і нават названы лепшай рускай рок-пласцінкай 2009 году. На дадзены момант выканаўцы часта гастралююць па гарадах Беларусі, Украіны, Расіі і краін Прыбалтыкі, а іх публіка мае шанец атрымліваць асалоду ўжо ад чацвертага крэпкага нумарнога альбому «Мода и облака». Дарэчы, гэты дыск на штогадовай прэміі, якая ўручаецца беларускім парталам experty.by атрымаў чатыры ўзнагароды, у тым ліку "Лепшы альбом году" і "Лепшы рок-альбом году".



Прыхільнікі гурта ў адзін голас сцвярджаюць, што адметная рыса выканаўцаў у тым, што іх творчасць вельмі разнастайная. То лёгкая і сонечная, то амаль па-металёваму цяжкая. Карацей, ці хочаце вы адчуваць сябе настойліва прыціснутымі рытмам або мякка гайдацца на музычых хвалях, у любым выпадку вы знойдзеце “сваю песню” з рэпертуару “Петли пристрастия». 


А мы працягваем, на чарзе – Дзіяна Арбеніна.

Спявачку сапраўды можна назваць жывой легендай расійскай рок-сцэны. Калі ж зазірнуць ў біяграфію Дзіяны, то можна знайсці цікавы факт: нарадзілася Арбеніна ў беларускім горадзе Валожын. Пасля доўгіх вандровак Дзіяны па Чукотцы, Калыме, Магадане і вучобы ў СпбДУ пачалася добра вядомая адданым слухачам гісторыя з назвай “Арбеніна і Начныя сайперы”. З пачатку кар’еры па 2013 год легендарны гурт выпусціў сем студыйных альбомаў, адзін з якіх, між іншым, быў запісаны ў краіне ўзыходзячага сонца – Японіі - у супрацоўніцтве са знакамітым музыкай Кадзуфумі Міядзавай.


Трэба, сказаць, што Арбеніна актыўна займаецца творчай дзейнасцю і па-за межамі групоўкі. Так, яна чаканы госць на шматлікіх рок-фестывалях Расіі, дзе з задавальненнем дарыць публіцы сольныя выступы. Таксама спявачка не адзін раз працавала сумесна з гуртом Бі-2, які таксама мае беларускія карані і пра які мы пісалі ў першай частцы артыкулу. Вынікам іх сумеснай працы сталі праект «Нечетный воин» і любімы ўсімі бідваманамі альбом «Молоко».


Узгадаем, што Арбеніна паспяхова брала ўдел у праектах «Две звезды» і «Голос країни» у якасці члена журы, агучыла гераіню амерыканскага мультфільму «Элізіум» і нават дэбютавала са сваім аўтарскім зборнікам вершаў «Аутодафе». Так што натхненне і працавітасць – гэта пра Дзіяну Арбеніну.


А цяпер пытанне: які артыкул пра беларускіх спевакоў абыдзецца без «Ляпис Трубецкой»? Правільна, ніякі. Прынамсі, мы спрабаваць не будзем.


“Ляпісы”, падаецца, самы выбітны і найбольш знакаміты беларускі калектыў. Іх “Капіталу” або “Аганькам” гатовы падпяваць з аднолькавым энтузіазмам і ў Мінску, і ў Маскве, і ў Вільнюсе. Нават негледзячы на тое, што 17 марта 2014 года лідар групоўкі Сяргей Міхалок абвясціў роспуск гурта, які распаўся на два самастойных калектыва (Brutto и Trubetskoy) песні не губляюць любові слухачоў.


Гісторыя “Ляпис Трубецкой” пачалася з моманту заснавання ў 1989 і першага аўтобуснага туру па Беларусі з праектам «Next Stop New Life», падчас якога гурт у супрацоўніцтве з тэатрам «Бамбуки» прэзентаваў рок-оперу «Покорение космоса». Пасля гэтага творчае жыццё калектыву было на зайздрасць насычаным і, дакладна, яркім і выбітным. Ужо першы альбом гурта “Ранетое сердце” разышоўся ў дзень прэзентацыі. Сапраўды зорным момантам для гурта стала трэцяя цырымонія уручэння беларускіх музычных узнагарод «Рок-коронация-96». “Ляпісы” атрымалі 3 узнагароды, адна з якіх была так званай “вялікай каронай” і давала «Ляпису Трубецкому» тытул «рок-караля». Наступны альбом “Ты кінула” зрабіў калектыў знакамітым за межамі Беларусі: менавіта ў Расіі і краінах СНД. Кліпы на хіты гурта не раз былі самымі ратыруемымі на расійсіх каналах.

У 2004-2005 «Ляпис Трубецкой» паспяхова працавалі над саундтрэкамі да знакамітых серыяла «Мужчины не плачут» и фільма «Последний забой». У 2007-2008 свет убачылі альбомы, якія былі і, шчыра кажучы, застаюцца візітнай карткай калектыву, - “Капітал” і “Маніфест”. Падаецца, “Ляпис Трубецкой” сапраўды меў мэту зноў і зноў даказваць, што I’m number one, I’m the best (прызнайцеся, хто праспяваў?). У 2009 вірус “Ляпісаў” заразіў і амерыканскую аудыторыю.



Адметная рыса калектыву яшчэ і ў тым, што спевакі беспрыпынна прыцягвалі ўвагу СМІ не толькі сваёй творчасцю і музычнымі поспехамі, але і палітычнымі і сацыяльнымі поглядамі. Так, за гісторыю існавання гурт трапляў у чорны спіс дзеячаў культуры, быў повадам абмеркавання крымінальных спраў (нават не існуючых у рэальнасці), удзельнічаў у канцэртах-мітынгах.

Апошні канцэрт “Ляпісаў” адбыўся у Санкт-Пецярбургу 29 жніўня 2014 года. Актыўная дзейнасць калектыву доўжылася 24 гады, за якія, несумненна, склалася асобая, выбітная гісторыя беларускай музыкі.


Цяпер прысвецім трошкі часу гурту Nuteki.

Гэта рок-гурт, які быў створаны ў Маскве ў 2007, але заснавалі яго два музыкі з Бабруйску: Міхаіл Нокарашвілі і Кірыл Матюшэнка.

У лютым 2008 выйшаў дэбютны сінгл калектыву “Стекло Души”, а ўжо ўвесну гурт перамог у маскоўскім фестывале “Призван Быть Первым”, з чаго пачаўся іх тур, які ахваціў 45 краін СНД. Праз год публіку СНД заварожваў кліп Nuteki, які транслявалі амаль па ўсім тэлеканалам. У сваю чаргу нараджэнне першага альбому «Digital Dreams» прыйшлося на восень 2010. Дарэчы, першымі зацаніць прэзентацыю пашчасціла прыхільнікам з Украіны, дзе музыкі адыгралі 12 канцэртаў.



Nuteki тры разы спрабавалі сябе ў адборачным туры конкурсу Еўрабачанне, а ў 2011 выйшлі ў фінал нацыянальнага адбору ў Беларусі.

14 лютага 2015 гурт выпусціў новую кампазіцыю "Дні кіламетры» і, каб не адставаць ад трэндаў, запрасілі ў кліп выдомых відэаблогераў: Дзіму Ермузевича і Аліну Салопаву. За першы тыдзень кліп паглядзела некалькі сотняў тысяч чалавек. Атрымалася і талент прадэманстраваць, і хайп злавіць.

Ну, а паколькі ў гэтым годзе гурт святкуе свае дзесяцігоддзе, то яны без падарунка сваіх прыхільнікаў не пакінулі і выпусцілі паўнафарматны альбом “Нашлись и потерялись”. Назва сапраўды зацікаўлівае, як і каментар саміх спевакоў: “Сёння мы прадстаўляем вам сябе такімі, якія мы ёсць, без лішняга пафасу - у гэтым альбоме мы знайшліся і згубіліся”.



Ведайце сваіх, слухайце добрую музыку і сачыце за навінамі разам з рубрыкай #маямова і любімым Samoe Radio. 

.txt - Настасся Карэсташова
NUTEKI, Арбеніна, Ляпіс Трубецкі, Петля Пристрастия - што аб'ядноўвае гэтых музыкаў? NUTEKI, Арбеніна, Ляпіс Трубецкі, Петля Пристрастия - што аб'ядноўвае гэтых музыкаў? Reviewed by Дарья Рублевская on 28 декабря Rating: 5

Технологии Blogger.