Топ гітарыстаў - герояў дзявочых сноў

У гурце важны кожны музыка, але калі штосьці здараецца, вядома: у ва ўсім вінаваты бубнач. Самымі недатыкальнымі асобамі, якія не толькі робяць гук шчыльнейшым, але і становяцца аб’ектамі дзявочых уздыхаў, з’яўляюцца гітарысты. Мы зрабілі міні-падборачку тых самых бас- і сола-гітарыстаў, якія не даюць дзяўчатам па начах спаць.



Раман Жыгараў, «AKUTE»

Бас-гітарыст магілёўскага гурта прываблівае сваім загадкавым стылем і юнацкай жвавасцю. Сонечныя акуляры, цёмная вопратка і нязменная асляпляльная ўсмешка – фірмовы стыль музыкі.



Андрэй Марчанка, «Martin S.», «Robin Good»

Чалавек, які паспявае і на юрфаку вучыцца, і ў кавер бэндзе граць, і, галоўнае, не губляць сваёй харызмы. Прыгожосць, розум, бясконцы талент,  шчырасць, пачуццё гумару і нічога лішняга.



Алесь Ільін, «МУТНАЕВОКА»

Калі вырашыце шукаць лекі, каб быць заўсёды маладым і прыгожым, смела звяртайцеся да гэтага бас-гітарыста: у свае 30 ён выглядае і танчыць на ўсе 18. Калі не верыце, прыходзьце на выступы гурта і пераканайцеся ў гэтым самі.



Сяргей Шчурко, «J:MОРС»

За сваю творчую кар’еру гітарыст паспеў і ў Мюнхене адвучыцца, і ў гурце NAKA адыграць. На сённяшні дзень Сяргей не страціў ні сваіх талентаў, ні знешніх (вельмі прывабных) рыс.



Ігар Грыгор’еў, «Лепшы квас», «Час Лайна»

Ці то не пад стыль “Грышы” косіць Лепс? Так ці інакш, а малады бас-гітарыст цешыць слухачак сваёй музыкай, гісторыямі жыцця ды проста настроем адразу ў двух сталічных гуртах. Жадаем не страціць сонечнае абаянне і бясконцую любоў да публікі.



Віталій Макшун, «Re1ikt»

Густыя даўгія валасы, шыкоўная барада і задуменны позірк – ці то не першае, што прыходзіць на розум пры ўзгадцы гітарыста фольк-рок гурта? Калі да ўсяго гэтага дадаць шчырую ўсмешку, любоў да чытання і бясконцыя падарожжы, атрымаецца неверагодны гітарыст «Re1ikt». 

Слухайце беларускае, не губляйце ўсмешак ды сачыце за самым цікавым разам з Samoe Radio.

.txt - Дар'я Рублеўская
Топ гітарыстаў - герояў дзявочых сноў Топ гітарыстаў - герояў дзявочых сноў Reviewed by Дарья Рублевская on 06 января Rating: 5

Технологии Blogger.