Роўна
год таму мы запусцілі першы беларускамоўны эфір з нагоды святкавання
Міжнароднага дня роднай мовы. З таго часу Samoe Radio штотыдзень
робіць агляд актуальных міравых падзей на мове і шчыра дзеліцца якаснай музыкай
на беларускай мове. Сёння мы вырашылі падзяліцца спісам месцаў, дзе
канцэнтрацыя мовы на квадратны метр будзе проста зашкаліваць – і ўсё таму, што
Мінск святкуе Дзень роднай мовы.
Свята роднай мовы ад Арт Сядзібы
Няма
чаго доўга распавядаць пра культурную пляцоўку “Арт Сядзіба”: жывучы ў сталіцы
вы так ці інакш сутыкаліся з яе дзейнасцю, можаце быць упэўненыя. Гэта як раз
тыя людзі, якія робяць сваю справу максімальна якасна і з адметным нацыянальным
густам. Таму даставайце тэлефоны і рабіце нататку: кавярня “Грай”
(Інтэрнацыянальная, 33), 17:00. Арганізатары абяцаюць насычаную праграму з
выступамі музыкаў, жывой бібліятэкай, гульнятэкай і іншымі цікавасцямі. А яшчэ
яны там кажуць, што напрыканцы копію Ўстаўной граматы БНР дадуць, вар’яты.
Дзень роднай мовы ЗБС
Нацыянальны
студэнцкі рух ладзіць не толькі адукацыйныя праграмы, але і спрыяе захаванню
мовы. Не будзе песен і танцаў як у “Грай”, але чакаюцца выступы гасцей, якія
пакужць, што мова ёсць першы крок на шляху да поспеху, кінапрагляд у беларускай
агучцы і нават размалёўка печыва ў нацыянальным стылі і іншыя прыемныя дробязі.
Даем каардынаты: Пакой 3/0/2 (Леніна, 50), 18:30.
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДУКМ
Арганізатары
ўпэўненыя, што любая дзейнасць па захоўванню роднай мовы дапамагае лепш
разумець культурныя традыцыі, а таксама спрыяе гарманічнаму развіццю ў
адносінах паміж народамі. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту
культуры і мастацтваў пры падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных
культур, запрашаюць на культурна-асветніцкую праграму і святочны канцэрт,
прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, з удзелам нацыянальных калектываў
мастацкай творчасці Беларусі, Украіны, Малдовы, Чувашыі, Польшчы, Грузіі,
Арменіі, Дагестана.
Зацікавіліся
будучымі працоўнікамі ў сферы культуры? Запісвайце падрабязнасці: Рэспубліканскі
цэнтр нацыянальных культур (Чычэрына, 19), 18:30.
“Рэвізор” ці “Раскіданае гняздо”
Мы
ведаем, што сярод вас ёсць аматары высокага тэатральнага мастацтва, якім не
вельмі да спадобы сучасная беларуская музыка, лекцыі пра папулярызацыю мовы і
г.д. Спецыяльна для вас падабралі 2 выдтнейшыя пастаноўкі ў любімым Купалаўскім
і Тэатры беларускай драматургіі. Хоць там пачуйце мову сёння, ну.
“Рэвізор”
- Тэатр імя Янкя Купалы (Энгельса, 7),
19:00
“Раскіданае
гняздо” – Тэатр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44), 19:00
Якую б кропку на мапе Мінска вы не
абралі, паспрабуйце сёння быць беларусам крышачку больш (можаце павітацца,
напрыклад, па беларуску ці сказаць у сталоўцы “дзякуй”). Samoe Radio любіць
мову і спадзяецца, што вы возьміце ад гэтага дня ўсё толькі самае!
.txt - Дар'я Рублеўская
Дзе пачуць беларускую ў Дзень роднай мовы?
Reviewed by Unknown
on
21 февраля
Rating:
