Вы памятаеце, што такое “абранае”, кожную смешную цытату выкладчыка занатоўваеце і вас раздражняе, што дагэтуль немагчыма рэдагаваць твіты? А можа, вам надакучыў Максім Пушкін, які ўвесь час з’яўляецца ў стужцы, хаця вы на яго і не падпісаныя? Значыцца, гэты топ для вас.
Топ-7 беларускіх акаунтаў у Twitter
Фатограф і актывіст-урбаніст, які падкажа, што рабіць з вырубкай дрэваў каля вашага дома, захавае Асмолаўку і не дазволіць будаваць нешта непрыгожае ў сталіцы. Калі вы хвалюецеся за кожную дробязь у Мінску, Антон Матолька — той чалавек, якога вам дакладна патрэбна зафолавіць.
Гэтага персанажа вы і самі, хутчэй за ўсё, ведаеце. Але ж калі раптам яшчэ не чытаеце Сумнага Коленьку, тэрмінова падпісвайцеся, бо іншай магчымасці даведацца пра “думкі сына прэзідэнта” проста не існуе.
Дызайнер-мінімаліст, у кожным творы (так, менавіта творы) якога можна знайсці падтэкст (ці на крайні выпадак якую-небудзь прышпільную фішачку).
Любіце літаратуру і не любіце сексізм? Чалавек, які працуе ў кнігарні і распавядае цікавыя гісторыі ды назіранні з працы, з жыцця, піша артыкулы для “Нашай Нівы” і цікавіцца спортам. Вітайма Juggernaut!
Ну і ў працяг тэмы беларускай літаратуры. Сучаснай беларускай літаратуры. Пісьменнік, творы якога перакладзены на некалькі еўрапейскіх моваў, а кожны публіцыстычны артыкул — таксама паўнавартасны мастацкі твор. Але Віктара Марціновіча варта чытаць не з-за гэтага: трапныя жарты і цікавае ўласнае меркаванне наконт бягучых падзей — вось сапраўдная каштоўнасць ягонага Twitter.
Ну што мы ўсё пра сур’ёзнае? Трэба і пра мемы. Тым больш што ў Дунем, Марцінкевіч? можна пабачыць яшчэ і жартаўлівыя злабадзённыя вершы.
Ну, а калі вы дабраліся да гэтага радка, то, мяркуем, вам спадабалася гэта падборачка. З гэтай нагоды можаце падпісацца і на аўтарку артыкула Крысціну Забела.
Ну і напрыканцы, канешне
Ты іх яшчэ не чытаеш?
Reviewed by Unknown
on
27 февраля
Rating:
