To make: валанцёрскія праграмы

Вясна - час спрабаваць сябе ў чымсьці новым. Сёння ў рубрыцы To make разбярэмся, дзе самыя актуальныя і цікавыя валанцёрскія праграмы.   


Image result for ІІ Еўрапейскія гульні 2019

ІІ Еўрапейскія гульні 2019

Вялікая спартыўная падзея адбудзецца ў чэрвені наступнага году. З 21 па 30.06 у Мінску пройдуць комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Цягам 10 дзён у нашай сталіцы больш за 4000 спартсменаў будуць разыгрываць каля 200 камплектаў медалёў па 15 відах спорта і 23 дысцыплінах.

Стаць часткай падзеі такой велічы можаце і вы, далучыўшыся ў якасці валанцёра. Накірункаў хопіць на любы густ: ад тэх.падтрымкі да допінг-кантроля.

Крыніца: http://www.minsk2019.by

У арганізатараў ёсць некаторыя патрабаванні, якія цалкам залежаць ад абранага накірунку. Так, напрыклад, калі вырашыце абраць працу па арганізацыі харчавання (кэйтэрынг), то вось што з вас будуць пытаць:

                                                                                                                                              Крыніца: http://www.minsk2019.by

Паўсюль існуюць перавагі і дадатковыя бонусы (як жа без гэтага!). Даказваем на прыкладзе валанцёрства ў накірунку “Камунікацыя”.

                                                                                                                                              Крыніца: http://www.minsk2019.by

Але ўва ўсіх выпадках трэба быць гатовым да 3 момантаў:
1. ненармаваны графік работы;
2. адказнасць;
3. вялікі аб'ём інфармацыі і даручэнняў.

Падрабязней аб кожным з накірункаў тут: http://www.minsk2019.by/ru/volunt.php.

Image result for UNIHELP

UNIHELP

Чалавек умее дапамагаць. Чалавек умее быць побач з тымі, хто насамрэч мае патрэбу ў блізкіх людзях. Дабрачыннае аб'яднанне UNIHELP дапамагае цяжкахворым дзецям не толькі праз збор сродкаў на лячэнне, але і праз штодзённую працу, намагаючыся ўпрыгожваць жыццё дзяцей яркімі фарбамі.


                                                                                                                                                            Крыніца: https://unihelp.by


Вы можаце зрабіць свет крышачку дабрэйшым, прыняўшы ўдзел у праграме #яволонтёр. Якім чынам? Усё проста: запоўняеце анкету валанцёра на сайце; знаёміцеся (з вамі звяжуцца, запросяць на бліжэйшыя мерапрыемства і занясуць у базу юніхэлпаўскіх валанцёраў); праходзіце майстар-клас (вам раскажуць, што і як рабіць); атрымоўваеце сертыфікат і рэалізоўваеце мару (ваш удзел прынясе карысць тым, хто ў гэтым мае патрэбу).

                                                                                                                                                            Крыніца: https://unihelp.by

Падрабязней тут: https://unihelp.by/volonterstvo.

Image result for машиностроение 2018

"МАШИНОСТРОЕНИЕ-2018"

З 10 па 13 красавіка на Футбольным манежы адбудзецца 6-я міжнародная спецыялізаваная выстава. Гэта мерапрыемства ладзіцца ажно з 1993 году і ўжо набыло статус вядучага беларускага прамысловага форуму, які стымулюе развіццё станкабудаўнічага комплексу краіны. Выстава адзначана знакам Міжнароднага саюза выстаў і кірмашоў.

Запрашаюцца энергічныя, акуратныя і ветлівыя валанцёры для рэгістрацыі. Вопыт вітаецца. Падрабязней пра мерапрыемства тут: http://www.minskexpo.com/mashinostroenie.

Даслаць заяўку на рэгістрацыю магчыма праз форму (да 8 красавіка): https://goo.gl/forms/KNncWiqVKhpwy8Tr1.


Image result for бокк

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа

Распавядаць пра Чырвоны Крыж даволі бессэнсоўная справа, бо гэта арганізацыя, якой не патрэбны лішнія аповеды. З дзейнасцю сутыкаліся прынамсі ўсе, але ці шмат гатовыя дапамагаць? Варта разумець, што валанцёр БТЧК - гэта чалавек, які добраахвотна і бязвыплатна рэгулярна або перыядычна ўдзельнічае ў дзейнасці БТЧК. Валанцёры дапамагаюць: дзецям-сіротам, адзінокім пажылым, людзям з фізічнымі або псіхалагічнымі абмежаваннямі, дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, цяжкім падлеткам, дзецям з няшчасных сем'яў.














                                                                                                                                                            Крыніца: http://redcross.by

Калі Вы гатовыя далучыцца, то падрабязную інфармацыю магчыма знайсці тут: http://redcross.by/val-information/.



.txt - Дар'я Рублеўская
To make: валанцёрскія праграмы To make: валанцёрскія праграмы Reviewed by Unknown on 05 апреля Rating: 5

Технологии Blogger.