Урокі дапамогі ад беларускіх гуртоў

18 траўня адбыўся дабрачынны канцэрт, у якім прынялі ўдзел папулярныя беларускія гурты Разбiтае Сэрца Пацана, Botanic Project, Nizkiz і Петля Пристрастия. Наведалі “Корпус”, а цяпер расказваем пра ўрокі, якія мы вынеслі з гэтай падзеі.

Дапамагаць - гэта нягледзячы на акалічнасці.

Гэта была пятніца, вечар. Пачатак канцэрту выпаў на той самы самы лівень, што заліў сталічныя вуліцы і навадніў сац.сеткі гнеўнымі пастамі. Але знайшліся смельчакі, што выпаўзлі ў такое надвор’е з анлайну, каб дабрацца да “Корпуса”. Мокрыя, змёрзлыя, хтосьці яшчэ і галодны пасля працы, перамаглі не самыя прывабныя прыродныя ўмовы дзеля адной вялікай справы.


Дапамагаць - гэта проста.

Нават нейкі дробны крок, невялікі ўчынак можа выратаваць чыёсьці жыццё. Галоўнае - адкрывацца свету і рабіць дабро дзеля дабра. Салістам магілёўскага гурта Nizkiz была ўзгадана “Тэорыя дробных спраў”, сэнс якой калісьці даўно быў выкладзены народніцкай інтэлегенцыяй Расіі 19 стагоддзя, але не згубіў актуальнасці і зараз: маленькімі ўчынкамі да вялікай справы.



Дапамагаць - гэта рабіць свет лепшым.

Афармленне курсавых, сартыроўка смецця ці простае саступанне месца ў чарзе, зробленыя па дабрыні душэўнай, дадаюць да кармы нават ні адзін плюс. І, можа быць, камусьці падаецца, што пакарміць бяздомную котку - гэта скромна і вельмі дробна, але хто яшчэ можа зрабіць гэта, калі не Вы?


Дапамагаць - гэта нягледзячы на пол, узрост і іншае.

Калі стаіш на танцпляцы, а побач з табой з аднаго боку танчуць людзі на 10+ гадоў сталейшыя, а з другога - бегаюць дзеткі, разумееш, што музыка і жаданне дапамагаць яднаюць самых розных, часам выключна супрацьлеглых людзей.




Гэты канцэрт стаў ужо 8 падзеяй падобнага фармату. Усе атрыманыя ад продажу квіткоў грошы пойдуць у падтрымку выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.


.txt - Дар’я Рублеўская

.jpg - Вераніка Рысева

Урокі дапамогі ад беларускіх гуртоў Урокі дапамогі ад беларускіх гуртоў Reviewed by Unknown on 21 мая Rating: 5

Технологии Blogger.