Стылягі на Generation Ў


Generation Ў - моладзевы адукацыйны фестываль, які грымеў 8 гадзін у Ок16. Спікераў і спікерак з Польшчы, Расіі, Эстоніі і Беларусі слухалі актыўныя студэнты і студэнткі, а таксама моладзевы актыў. Мы адшукалі самых стылёвых і распыталі, у якіх месцах яны набываюць вопратку.





Араз, 21 год, выпускнік ВДМУ: "Усе рэчы набыты ў сэкандзе побач з Камароўкай".


Дар'я, 21 год, выпускнічка БДУ: "Вельмі раю барахолку "Калі Ласка" - я як раз там набыла гэту цудоўную спадніцу. А так астатняе набываю ў звычайных мас-маркетах".


Даніла, 20 год, БДУ, арганізатар фестывалю: "Паліто H&M, швэдар маці прывезла з Лондана, нагавіцы Zara. Затое шкарпэтачкі роднай вытворчасці - Mark Formelle.


Юлія, 17 год, БДУ: "Сама малявала майку, берцы набывала ў ваеннай краме. Спадніца ў гардэробе дзесьці з мільён гадоў, а паліто схапіла на распродажы ўва Ўкраіне".


Сяргей, 20 год, БНТУ, валантэр фестывалю: "Уся вопратка з самай звычайнай крамы ў Баранавічах".


Лізавета, 19 год, БДУІР, валантэрка фестывалю: "Гэтыя рэчы калісьці купляла сабе маці. Зараз яна хацела даслаць іх на сметніцу, але я забрала і нашу".


Эклер, 18 год, БДУ: "Швэдар мне даслала незнаёмая дзяўчына з Расіі па пошце, а ў астатнім - сэканды і Жданы".


Наста, 18 год, БДЭУ, валантэрка фестывалю: "Швэдар з DeFacto, астатняе - Bershka і Мілавіца".


.txt - Дар'я Рублеўская
.jpg - Ганна Клімовіч
Стылягі на Generation Ў Стылягі на Generation Ў Reviewed by Дарья Рублевская on 29 октября Rating: 5

Технологии Blogger.