Калі не я, то хто? Калі задаешся гэтым пытаннем, то ўжо на гэтых выходных адбудзецца фэст менавiта для цябе. Прыходзь 28 кастрычніка ў Ок16 - паглядзіш, як шмат маладых і актыўных!
На фестывалі Generation Ў мы пакажам, што актывізм робіць свет лепшым месцам! Праз лекцыі, дыскусіі, майстар-класы, гісторыі поспехаў і няўдач спікеры і спікеркі будуць раскрываць, як дзеянні звычайных людзей уплываюць на асобу і ўрэшце змяняюць грамадства.
Дзе месца жанчыны? Як смяротнае пакаранне перашкаджае Беларусі развівацца? Калі са студэнцтвам пачнуць лічыцца? Рок-зоркі з экалогіі, праваабароны, актывісты і актывісткі адукацыі, мастацтва адкажуць на самыя гарачыя пытанні!
Праграма ў табліцы:
Спецыяльныя госці:
● Таццяна Лаўрова, Сусветны дзень прыборкі Let’s do it!, Эстонія
● Арцём Ласкутоў, Манстрацыя, Расія
● Ана Прус, Чорны панядзелак, Польша
● Марыя Меншыкава і Таццяна Салупаева, Ініцыятыўная група МДУ, Расія
Уваход вольны, але трэба прайсці рэгістрацыю на сайце generation-y.by
Фестываль новай генерацыi Generation Ў
Reviewed by Lisbet Ginger
on
26 октября
Rating:
