Мы ведаем, што табе хочацца заняткаў па SMM, правах чалавека, праектнаму мэнэджмэнту і публічных выступах у межах адной адукацыйнай праграмы. Знайшлі ідэальную прапанову і сабралі 7 жалезабетонных прычын падацца на легендарную адукацыйную праграму ад каманды аргнізатараў_к і выпускнічак з БДЭУ.
![]() |
.jpg - Аня Клімовіч |
Культавая адукацыйная праграма для студэнтаў і студэнтак
Саша Кузьміч, мэнэджарка АСЛ і выпускнічка І набору:
“Акадэмія ўзнікла ў 2012 годзе, даволі дэпрэсіўным для студэнцкага руху: у некаторым сэнсе, культавая генерацыя актывістаў і актывістак 2008-2010 паволі сыходзіла з дзейнасці, а на змену ім не прыходзілі бадай што ніхто.
Тады і вырашана было стварыць Гарвард (або Хогвартс, як падабаецца) студэнцкага актывізму
Я навучалася на самай першай Акадэміі і кірую праграмай чацвёрты год. Трэба сказаць, што наша праца сапраўды надае жыцця студэнцкаму сектару, асабліва гэта бачна па Задзіночанні беларускіх студэнтаў. Але і тых выпускнікоў/выпускнічак, якія знікаюць з радараў, вельмі часта потым можна пабачыць у праваабароне, экалогіі, мастацтве, бізнэсе. Гэта вельмі прыемна, быццам у кожнай сферы і кожным горадзе ёсць свае”.
![]() |
Адукацыйны візіт у Кіеў, Х набор АСЛ .jpg - Аня Клімовіч |
Альтэрнатыўнае навучанне
Яўген Міхасюк, галоўны трэнер АСЛ, выпускнік І набору:
“Адна з асноўных фішак праграмы - гэта адсутнасць тыповага падзелу на 70% лекцыі і 30% семінараў. Большасць нашых заняткаў сумяшчаюць у сабе тэарэтычную і практычную часткі. Напрыклад, калі мы гутарым пра публічныя выступы, усе рыхтуюць свой спіч, выступаюць і атрымліваюць фідбэк.
Апроч гэтага мы выкарыстоўваем розныя гульнявыя і інтэрактыўныя метады. Заняткі дазваляюць пагрузіцца ў працэс і цалкам прапусціць праз сябе сітуацыю”.
Адукацыя на АСЛ - гэта ў першую чаргу пра эмоцыі і вопыт. Самае дрэннае, што можа быць у 21 стагоддзі - гэта сухая і нікому не патрэбная лекцыя
![]() |
2-дзённы семінар па Правах чалавека ад Міхаіла Мацкевіча, ІХ набор АСЛ |
Крутыя ментары і ментаркі
Даша Рублеўская, ФП, 3 курс, выпускнічка ІХ набору:
“Апроч лекцый і семінараў на Акадэміі варта рэалізаваць свой праект. Але гэта не тая гісторыя, калі ты не ведаеш, за што і як брацца - ты працуеш з ментарам ці ментаркай, якія цябе падтрымліваюць.
Мне вельмі падабаўся момант спаборніцтва перад рэалізацыяй сваёй ініцыятывы: табе трэба за 2 хвіліны так прэзентаваць сябе і свой праект, каб зацікавіць менавіта таго, з кім хочаш ісці далей. У мяне атрымалася - я рабіла свой праект пад ментарствам круцейшага Мішы Мацкевіча (праваабаронца Офіса па правах людзей з інваліднасцю).
Ментарская падтрымка гэта не толькі пра словы і парады, але і пра канкрэтныя дзеянні
Звычайна на набор студэнтаў і студэнтак даводзіцца 6-7 ментараў і ментарак, якія абіраюць сабе менці і дапамагаюць з рэалізацыяй праекта. Гэта экспертныя людзі ў розных сферах грамадскага жыцця: моладзевы і студэнцкі актывізм, юрыспрудэнцыя, праваабарона, мастацтва, журналістыка і г.д.”.
![]() |
Выпускны Х набору АСЛ |
Рэалізцыя ўласных праектаў
Аня Клімовіч, ФП, 2 курс, выпускнічка Х набору:
“Реализация проектов в рамках АСЛ – это клёвая возможность попробовать себя в качестве организатора/организаторки, бросить себе вызов, я бы даже так сказала.
Далеко не все, кто прошли отбор в Академию, знали, чем хотят заниматься. Со временем идеи возникали, их помогали развивать менторы и менторки, а потом уже мы приступали к их реализации
Любимым и одним из наиболее успешных проектов из моего набора я считаю проект Нины Черноголовой, который она делала вместе с девушкой-фотографкой, с которой они вместе учатся в Академии искусств. Буквально на днях закончилась фотовыставка «Сувязь», которую Нина с Аней провели во всем известном ОК16. «Выставка про искусство, его силу» - так сами авторки проекта говорили о нём. Не знаю, может мне этот проект так запал в душу, потому что я сама фотограф (смеётся)”.
![]() |
Адукацыйны візіт у Варшаву, ІХ набор АСЛ |
Замежная сесія
Настасся Пятровіч, ФКТІ, 2 курс, выпускнічка IX набору:
“Неделя в Варшаве была невероятно запоминающейся. До сих пор удивляюсь, как мы умудрялись посещать кучу лекций, воркшопов и других интересностей, но при этом так здорово веселиться. Видимо, все эти крутейшие люди из АСЛ давали сил.
Из того, что я помню очень хорошо - лекция от спикера из WatchDog. И вроде бы вот он говорит о таких важных, серьезных вещах, о проблемах, которыми они занимаются, мы все внимательно слушаем. А потом идём с ним и с нашей компанией, покупаем пиво, играем с его собакой и разговариваем о всяком разном, серьезном и не очень. С чудесными людьми познакомил тот визит, конечно.
Ещё была экскурсия в польский Парламент, в Польскую канцелярию, посольство Нидерландов и много других информативных штук”.
Если бы была возможность - с радостью прошла бы все обучение заново
![]() |
. |
Камунікацыя з актыўнымі студэнткамі і студэнтамі з розных універсітэтаў
Карына Войсэт, ФМк, 2 курс, выпускнічка Х набору:
“Ці была гэта любоў з першага погляду? Дакладна “не”.
На першай сустрэчы ўсе падаліся такімі спецыфічнымі, трохі дзіўнымі, але цікавымі. Потым гэта цікаўнасць перайшла ў вялікую цягу да гэтых людзей. Да жадання хутчэйшай сустрэчы. Чаму? Яны далі мне тое, чаго сапраўды не хапала: магчымасць быць зразуметай. Мы сядзелі і палову ночы размаўлялі аб усім на свеце: палітычных рэжымах, уплыве мужчын на аборты, фемінізме, сувязі змен надвор’я і глабальных працэсаў.
Падаецца, няма той тэмы, якая не была б паднятая і наконт якой я б не знайшла аднадумцаў. Усе гэта дзякуючы АСЛ!
Напрыканцы хачу падкрэсліць, што гэтыя людзі сталі для мяне глытком паветра, даўшы шмат матывацыі і імпэту, якіх не хапае ў паўсядзённым жыцці”.
![]() |
.jpg - Аня Клімовіч |
Падмурак для актывізму і пасля выпуску
Маша Колб, адміністратарка АСЛ, выпускнічка ІІ набору:
“Негалосным дэвізам Акадэміі стала фраза са студэнцкіх пратэстаў 1968 года ў Парыжы: "Аднойчы расплюшчыўшы вочы, ты ўжо не зможаш больш спаць".
АСЛ якраз і з'яўляецца месцам, якое не толькі адкрывае вочы на шматлікія праблемы беларускай адукацыі, але і паказвае шляхі іх вырашэння. Пасля заканчэння праграмы акадэмічкі і акадэмікі маюць за плячыма ўласныя рэалізаваныя праэкты і таму добра разумеюць: тое, што здавалася немагчымым, цалкам магчыма здзейсніць пры вялікім жаданні і правільнай падрыхтоўцы”.
Адным словам, АСЛ - гэта выдатны старт для рэалізацыі сябе, свайго патэнцыялу і магчымасцяў
Уразіла? Нас вельмі. Калі хочаш яшчэ пачытаць пра праграму і падаць заявачку, то да 20 лютага гэта можна зрабіць вось тут: https://zbsunion.by/akademia.
.txt - Дар’я Рублеўская
7 прычын падаць заяўку на Акадэмію студэнцкага лідарства
Reviewed by Unknown
on
17 февраля
Rating:
