Як у Еўропе: студэнцкае самакіраванне, якое патрэбна Беларусі


У Беларусі існуюць органы студэнцкага самакіравання, але самога самакіравання няма - як так атрымалася і што рабіць? Адказы на гэтыя пытанні будзем шукаць з Віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага саюзу студэнтаў Гохар Гаванісян.

Студэнцкае самакіраванне павінна рабіць універсітэты месцам свабоды, самастойна вырашаць важныя праблемы і ствараць асяроддзе вакол сябе. Беларускае самакіраванне працуе зусім не так, але ці можна гэта змяніць? Разам з эксперткай будзем абмяркоўваць шлях ад капустнікаў да рэальнага ўдзелу.

Час: 30 студзеня а 18:30.
Месца: Прастора ЗБС (вул. Кастрычніцкая, 16-20, 4 паверх).
Мова сустрэчы: руская.
Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя.

Даведка:
ESU прадстаўляе каля 20 мільёнаў студэнтаў з большасці краін Еўропы напрацягу ўжо больш, чым 30 год, і ўваходзіць у розныя пан-еўрапейскія інстытуты, звязаныя з адукацыяй. У тым ліку, ESU галоўны саюзнік беларускай грамадзянскай супольнасці па адвакацыі Балонскіх рэформаў.


Як у Еўропе: студэнцкае самакіраванне, якое патрэбна Беларусі Як у Еўропе: студэнцкае самакіраванне, якое патрэбна Беларусі Reviewed by Lisbet Ginger on 21 января Rating: 5

Технологии Blogger.